Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2021 (31-ы Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Першай лігі) — другі па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2021 года.
З-за адмовы некалькіх клубаў ад удзелу колькасць каманд была скарочана да 12, што ў сваю чаргу паўплывала на барацьбу. Хутка пасля пачатку ў лідары выйшлі дзяржынскі «Арсенал» і мінскія «Крумкачы», аднак падчас няўпэўненай сярэдзіны сезона да іх пачалі дацягвацца іншыя каманды, сярод якіх найбольш паспяховай была бабруйская «Белшына», якая здолела паціснуць «Крумкачоў» з другога радка і пагражала «Арсеналу». Іншыя клубы, такія як магілёўскі «Дняпро», гомельскі «Лакаматыў» і пінская «Хваля», доўгі час знаходзіліся ў сярэдзіне табліцы, трывала адбіралі ачкі ў лідараў і прэтэндавалі на прызавыя месцы. Упартая барацьба цягнулася да апошніх тураў, але каманды ў выніку засталіся на сваіх месцах — «Арсенал» перамог у турніры і разам з «Белшынай» выйшаў у Вышэйшую лігу, «Крумкачы» толькі ў апошнім туры гарантавалі трэцяе месца, адарваўшыся ад «Хвалі».
Склад удзельнікаў Склад удзельнікаў сезона 2021 доўгі час заставаўся нявызначным. Першапачаткова планавалася, што ў турніры прымуць удзел 16 каманд: у параўнанні з сезонам 2020 у Вышэйшую лігу мусілі выйсці рэчыцкі «Спадарожнік» і «Гомель», з Вышэйшай лігі ў Першую пераходзілі бабруйская «Белшына» і «Смалявічы», з Другой лігі ў Першую падымаліся магілёўскі «Дняпро» і петрыкаўскі «Шахцёр», у выніку чаго колькасць удзельнікаў павінна была павялічыцца з 14 да 16.
Аднак, у гэтым становішчы хутка ўзніклі цяжкасці з-за адмовы некалькіх клубаў працягваць выступы. У студзені 2021 года з’явілася інфармацыя, што «Смалявічы» не выступяць у Першай лізе і спыняюць існаванне, з-за фінансавых цяжкасцей адмовіліся працягваць удзел у Першай лізе «Ашмяны-БДУФК». У той жа час з турніру ў Вышэйшай лізе знялася «Гарадзея», яе месца магла заняць адна з каманд Першай лігі, што ў сваю чаргу паўплывала б на яе склад. У лютым 2021 года быў агучаны новы план на сезон: «Смалявічы» мусілі стаць фарм-клубам жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» і ўсё ж згуляць у Першай лізе, у Вышэйшую лігу замест «Гарадзеі» пайшла «Смаргонь», замест яе, а таксама «Ашмянаў-БДУФК», запрашаліся каманды з Другой лігі — «Баранавічы» і «Асіповічы»"Смолевичи" станут фармом "Торпедо-БелАЗ" и сыграют в первой лиге. Известен и главный тренер.
У сакавіку стала зразумела, што такі план не зможа рэалізавацца. Спачатку «Асіповічы» заявілі, што не пойдуць у Першую лігу"Осиповичи" заявили, что не пойдут в первую лигу, неўзабаве стала вядома, што не выступіць у Першай лізе светлагорскі «Хімік» і ў горадзе плануецца заявіць новую каманду «Светлагорск» у Другую лігу«Химик» не сыграет в первой лиге: клуб 29 лет неизменно выступал в Д2. Пазней «Смалявічы» пацвердзілі, што клуб усё ж не прыме ўдзел у Першай лізе і згуляе ў Другой лізеФутбол. "Смолевичи": клуб не прекращает существование. Мы выступим во второй лиге-2021 . Доўгі час заставаўся пад пытаннем удзел у Першай лізе мікашэвіцкага «Граніта», бо ў сакавіку каманда так і не выйшла з адпачынку. Такім чынам, колькасць патэнцыйных удзельнікаў скарачалася да 12.
2 красавіка 2021 года было афіцыйна абвешчана, што ў Першай лізе ў сезоне 2021 згуляе 12 камандФутбол. Первая лига: в чемпионате Беларуси-2021 в турнире сыграют 12 команд. Формула первенства станет известна 5 апреля , што стала найменшай колькасцю за ўсю гісторыю турніру. 5 красавіка на нарадзе з клубамі быў вызначаны фармат правядзення турніру: кожнай каманды згуляе з кожнай па тры разы, такім чынам усяго будзе праведзена 33 турыФутбол. Первая лига. Чемпионат-2021 пройдет в три круга . 7 красавіка адбылася жараб’ёўка турніруПри чем здесь таблица Бергера? Как прошла жеребьевка первой лиги.
Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам Клубы, якія папоўнілі Першую лігу «Белшына» (Бабруйск) (15-е месца ў Вышэйшай лізе 2020) «Дняпро» (Магілёў) (1-е месца ў Другой лізе 2020) «Шахцёр» (Петрыкаў) (2-е месца ў Другой лізе 2020) «Баранавічы» (4-е месца ў Другой лізе 2020, атрыманне месца ў Першай лізе замест клубаў, якія адмовіліся)
Клубы, якія пакінулі Першую лігу «Спадарожнік» (Рэчыца) (1-е месца ў Першай лізе 2020, выхад у Вышэйшую лігу) «Гомель» (2-е месца ў Першай лізе 2020, выхад у Вышэйшую лігу) «Смаргонь» (6-е месца ў Першай лізе 2020, атрыманне месца ў Вышэйшай лізе замест «Гарадзеі», якая адмовілася) «Ашмяны-БДУФК» (10-е месца ў Першай лізе 2020, адмова ад удзелу ў Першай лізе ў сезоне 2021) «Граніт» (Мікашэвічы) (13-е месца ў Першай лізе 2020, адмова ад удзелу ў Першай лізе ў сезоне 2021) «Хімік» (Светлагорск) (14-е месца ў Першай лізе 2020, адмова ад удзелу ў Першай лізе ў сезоне 2021)
Клубы-ўдзельнікі
КлубГорадМесца ў сезоне 2020СтадыёнУмяшчальнасць Арсенал Дзяржынск 4 РЦАР-БДУ, Мінск 1500 Баранавічы Баранавічы 4 у Другой лізе «Лакаматыў» 3750 Белшына Бабруйск 15 у Вышэйшай лізе «Спартак»імя Пракапенкі 37001500 Дняпро Магілёў 1 у Другой лізе «Спартак» 7350 Крумкачы Мінск 3 РЦАР-БДУАлімпійскі 15001530 Лакаматыў Гомель 5 СДЮШАР-8 1500 Ліда Ліда 7 «Старт»«Юнацтва» 29602965 Нафтан Наваполацк 12 «Атлант» 5300 Орша Орша 11 Гарадскі 2582 Слонім-2017 Слонім 8 «Юнацтва» 2220 Хваля Пінск 9 «Хваля» 3136 Шахцёр Петрыкаў 2 у Другой лізе «Прыпяць» 800
Турнірная табліца
Вынікі матчаў 1—22 туры
23—33 туры
Стыкавыя матчы Па выніках сезона клуб «Крумкачы», які заняў трэцяе месца ў Першай лізе, атрымаў права на стыкавыя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць мазырскай «Славіі» (14-е месца ў Вышэйшай лізе). Па суме дзвюх сустрэч «Славія» захавала месца ў Вышэйшай лізе на наступны год.
Першы матч
Адказны матч
Статыстыка ігракоў
Бамбардзіры №ІгрокКлубГалы1 Дзяніс КазлоўскіЛакаматыў292 Кірыл СідарэнкаДняпро193 Рамазан ІсаеўБелшына174 Іскандар ЗарабекаўНафтан165 Арцём КійкоАрсенал146 Аляксей ЦяслюкХваля127 Марцін АрцюхБаранавічы11
Крыніца: Football.By
Спасылкі
2021 Катэгорыя:Спорт у Беларусі ў 2021 годзе Катэгорыя:2021 год у футболе