Троіцкая царква — колішняя праваслаўная царква ў Гомелі.

Гісторыя Будаўніцтва каменнай Троіцкай царквы пачалося ў 1824 годзе на загад тагачаснага ўладальніка Гомеля графа Мікалая Румянцава, на месцы ранейшай драўлянай. Летам 1828 года царква была пабудавана, а ў 1833 годзе — завершана аздабленне царквы і адбылося яе асвячэнне. Знаходзілася на скрыжванні тагачасных вуліц Румянцаўскай ці Прабойнай (цяпер — Савецкая) і Траецкай (цяпер — Сялянская). Узвышша, на якім царква была ўзведзена, атрымала назву «Троіцкая гара». Будынак не захаваўся, пасля Вялікай Айчыннай вайны яе паўразбураны каркас знеслі.

Архітэктура У вонкавым выглядзе царквы дамінаваў кубічны аб’ём, які быў распрацаваны ў характэрных для маскоўскага ампіра формах. Ён быў падзелены гарызантальнай цягай карніза на дзве часткі, што адпавядала двум паверхам. Яго бакі былі ўпрыгожаны адной і той жа архітэктурнай формай — злучэннем каланады рымска-дарычнага ордэра, заціснутай паміж двума рызалітамі, якія выступаюць з плоскасці сцяны і завершанай арачным акном, падзеленым лапаткамі на тры часткі. Усе гэтыя элементы — візітная картка двух маскоўскіх архітэктараў: Восіпа Іванавіча Бавэ і Даменіка Жылярдзі. Хтосьці з іх, ці іх вучняў выканаў праект Троіцкай царквы. І. Дзячкоў, які склаў каштарыс, верагодна кіраваў будаўніцтвам.

Галерэя

Літаратура

Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Гомеля Катэгорыя:Колішнія праваслаўныя храмы Гомельскай вобласці Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Гомеля Катэгорыя:1828 год у Беларусі Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Гомелі