Майсей Саламонавіч Напельбаўм (14 (26) снежня 1869, Мінск — 13 чэрвеня 1958, Масква) — беларускі, расійскі і савецкі фотамайстар, стваральнік уласнай творчай манеры студыйнага фотаздымка.

Біяграфія

У 1884 годзе паступіў вучнем у фотаатэлье мінскага фатографа Восіпа Барэці. Пільны вучань паслядоўна авалодаў капіроўкай здымкаў, рэтушшу і быў дапушчаны да самастойнай здымкі, пазней фотамастак з удзячнасцю ўспамінаў свайго настаўнікаНеизвестный Наппельбаум. Digital Photo № 102 (октябрь 2011 года), с. 28-35.

У 1888 годзе пакінуў Мінск, вандраваў па Расіі і іншых краінах. Пабываў у Смаленску, Маскве, Варшаве, Вільні, Еўпаторыі. У час знаходжання ў Амерыцы працаваў у Нью-Ёрку, Філадэльфіі, Пітсбургу. У 1895 годзе вярнуўся ў Мінск і адкрыў павільён партрэтнай фатаграфіі.

У 1910 годзе пераехаў у Санкт-Пецярбург і супрацоўнічаў з часопісам «Сонца Расіі».

У Маскве атэлье Напельбаўма размяшчалася ў доме Аненкавых на рагу Пятроўкі і Кузнецкага Моста, у Петраградзе — на Неўскім, 72.

У студзені 1918 года робіць выдатны партрэт Леніна — адзін з лепшых у фатаграфічнай Ленініяне. У тыя ж гады зрабіў шэраг партрэтаў паплечнікаў Леніна. Сярод іх асабліва ўдалыя Фелікса Дзяржынскага, Вацлава Вароўскага, Луначарскага і іншых.

У 1919 годзе пры падтрымцы Якава Свярдлова арганізоўвае пры УЦВК — першую дзяржаўную фатаграфію.

У 1920—1930 гады фатаграфуе выдатных людзей краіны — артыстаў, пісьменнікаў, мастакоў і навукоўцаў.

У пачатку 1930-х гадоў Напельбаўм пазбаўлены выбарчых правоў, і як лішэнец падлягаў высылцы з Масквы. З вялікай цяжкасцю здолеў дамагчыся адмены гэтага статуса і ўладкавацца на працу ў фотаатэлье, якое абслугоўвала турыстаў-фотааматараў.

Памёр у 1958 годзе. Пахаваны на Вастракоўскіх могілках.

Сям’я Бацька паэтак Лілі, Іды і Фрэдэрыкі Напельбаўм, літаратуразнаўкі Вольгі Грудцовай.

Творчасць У аснову сваёй манеры паклаў асаблівыя прыёмы работы са святлом, якія дазваляюць ствараць аскетычны і адначасова яркі і дакладны вобраз партрэтаванага. Напельбаўм — майстар кампазіцыйнага рашэння кадра, выяўленчага нюансу. Пры ўяўнай прастаце партрэты Напельбаўма поўныя ўнутранага драматызму, тыповага для рускай мастацкай традыцыі. Па-майстэрску спалучаў у сваіх працах элементы фармалізму і разуменне фатаграфіі як дакумента.

Нягледзячы на відавочную апалітычнасьць, яшчэ ў 1918 годзе Напельбаўм зрабіў партрэт Леніна, пазней — Сталіна.

У 1938 годзе, падпісаўшы дагавор з прэзідыумам Акадэміі навук СССР, зрабіў вядому серыю партрэтаў правадзейных членаў АН СССР.

Да тэхнічных асаблівасцяў варта аднесці любоў да здымак з адной крыніцай святла, выкарыстанне (найчасцей) аб’ектыва Фохтлендэр Колінеар 420 mm, 1: 7, 7 і прымяненне жывапісных пэндзляў для апрацоўкі негатыву ў працэсе праяўкі.

Званні

Заслужаны артыст рэспублікі (1935)

Персанальныя выставы М. Напельбаўма

«М. Напельбаўм» Петраград 1918 «М. Напельбаўм» Масква 1935, 1946, 1955

Аўтарская кніга

Наппельбаум М. От ремесла к искусству. — Москва, 1958 (2-е изд., 1972) Наппельбаум М. Избранные фотографии: Альбом / Автор статьи Ан. Вартанов. — М.: Планета, 1985. — 106 с.

Кнігі з удзелам М. Напельбаўма

«STALIN ON LENIN» — Moscow: Foreign Languages Publishing House, 1939 «Антология Советской фотографии, 1917—1940» — Москва: Издательство ПЛАНЕТА, 1986

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Фотаздымкі М. С. Напельбаўма на сайце Гісторыя Расіі ў фотаздымках. Навукоўцы АН СССР — калекцыя фотапартрэтаў (1920—1950-я), М. С. Напельбаўм на сайце РАН.

Катэгорыя:Фатографы XX стагоддзя Катэгорыя:Фатографы XIX стагоддзя Катэгорыя:Фатографы Беларусі Катэгорыя:Фатографы паводле алфавіта Катэгорыя:Фатографы Расійскай імперыі Катэгорыя:Фатографы СССР