Царква ў імя святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца — колішняя царква на паўночна-заходняй ускраіне вёскі Камсамольская (Пукава) Капыльскага раёна.

Гісторыя Царква пабудавана ў 1857 годзе з цэглы на месцы старога храма на сродкі прыхаджан і мясцовага памешчыка Тамаша ЁдкіРДГА, ф. 799, воп. 33, спр. 799, арк. 4. Описание церквей и приходов Минской епархии. Игуменский уезд. Мн., 1879. С. 115.. У 1895 годзе ўзведзена з дрэва царкоўнапрыходская школа.

Пасля рэвалюцыі царква прапрацавала нядоўга. 10 студзеня 1933 года быў арыштаваны і змешчаны пад варту настаяцель храма — бацька двух дзяцей — Сцяпан Радзівіновіч. У 1936 годзе ён загінуў у лагеры. У час вайны царква дзейнічала. Пасля вайны службы спыніліся, а царкоўнае начынне, кнігі з царкоўнай бібліятэкі і абразы забралі па дамах жыхары вёскіУтраченное наследие: церковь святого Георгия . «Слава працы». — 08.01.2017.

Архітэктура Была вырашана кампактным прамавугольным у плане аб’ёмам, гонтавы дах над якім быў завершаны купалам. 3 франтальнага боку мелася 3-ярусная званіца. Атынкаваныя фасады чляніліся 12 аконнымі праёмамі. Унутры апсіда вылучалася 3-ярусным іканастасам на 33 абразы.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:1857 год у Беларусі Катэгорыя:Камсамольская Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Капыльскага раёна