Інстытут прыкладной фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі быў утвораны ў 1963 годзе як Аддзел фізікі неразбуральнага кантролю Акадэміі навук БССР. У 1980 годзе пераўтвораны ў Інстытут прыкладной фізікі АН БССР. Знаходзіцца ў Мінску на вуліцы Акадэмічная, 16.

Асноўныя кірункі навуковых даследаванняў развіццё навуковых асноў, даследаванне фізічных прынцыпаў, стварэнне метадаў і сродкаў неразбуральнага кантролю рэчыва, вырабаў і тэхналагічных працэсаў галін машынабудавання і энергетыкі; фізічныя і матэматычныя асновы вылічальнай дыягностыкі аб’ектаў і сістэм з неаднароднай і зменлівай структурай.

Навуковыя распрацоўкі тэорыя нелінейных дынамічных працэсаў перамагнічвання і неаднароднага намагнічвання; асновы магнітных і электрамагнітных метадаў неразрубальнага кантролю; тэарэтычныя асновы капілярнага неразбуральнага кантролю і акустычных метадаў дэфектаскапіі з выкарыстаннем магнітных палёў; тэорыя сістэм з выпадковай і зменлівай структурай для дыягностыкі і бяспечнага кіравання дынамічнымі аб’ектамі; фізічныя асновы кантролю фізіка-механічных, магнітных і электрычных уласцівасцей матэрыялаў і вырабаў (у т.л. шматслойных і неаднародных)

Навуковыя падраздзяленні

Лабараторыі Металафізікі Кантактна-дынамічных метадаў кантролю Вылічальных метадаў дыягностыкі ЗВЧ-электронікі і радыётамаграфіі Электрамагнітных метадаў кантролю Магнітных метадаў кантролю Ультрагукавай і оптаакустаэлектроннай дыягностыкі

Аддзелы Тэхнагеннай бяспекі і канструкцыйнага матэрыялазнаўства Канструктарска-тэхналагічны

Дырэктары інстытута ў розныя гады

Мікалай Сяргеевіч Акулаў (1963—1967) Франюк (1967—1970) Мікалай Мікалаевіч Зацэпін (1970—1987) Валянцін Міхайлавіч Арцем’еў (1987—1993) Пётр Пятровіч Прахарэнка (1993—2004) Мікалай Пятровіч Мігун (2005—2014) Раман Георгіевіч Шулякоўскі (2014—2020) Міхаіл Львовіч Хейфец (з 2020Інстытут прыкладной фізікі (Мінск). Дырэктар)

Крыніцы

Літаратура

Достижения физики неразрушающего контроля : Сс. науч. тр., посвящ. 40-летию Ин-та прикладной физики. — Мн., 2003. Белорусская ССР : краткая энциклопедия. В 5 т. Т. 3. — Минск, 1980.

Спасылкі Афіцыйны сайт

Прыкладной фізікі Катэгорыя:1963 год у Мінску Катэгорыя:Акадэмічная вуліца (Мінск)