Схема БЧБ — чаргаванне белага, чырвонага і белага колераў у расфарбоўцы прадметаў. З’яўляецца адсылкай да беларускага бела-чырвона-белага сцяга.
Выраз «схема БЧБ» стаў папулярным падчас пратэстаў у Беларусі супраць Аляксандра Лукашэнкі. Выраз ужываецца таксама ў рускай мове без перакладу, як беларусізм.
Супрацоўнікі МУС Беларусі, спрабуючы спыніць любыя праявы колераў бела-чырвона-белага сцяга, затрымлівалі за выкарыстоўванне схемы БЧБ у самых розных жыццёвых сітуацыях (бялізна, якая вісіць на вяроўцыБарысаўчанку аштрафавалі за бялізну, якая сохла «па схеме БЧБ»; адзенне, якое носяць людзі; расфарбоўка парасонаАдміністратыўны перасьлед. Праваабарончы цэнтр «Вясна»; колер каляднай гірлянды; чырвоныя сардэчкі на акнеВосьми жителям «Новой Боровой» с сердечками на окнах присудили 5800 рублей штрафа и 77 суток ; шыльда з адрасам на домеМужчину задержали за табличку с адресом на доме. Она была в бело-красных цветах ). Сярод неверагодных прысудаў — за размяшчэнне малюнкаў аблокаў, цюльпанаў і рамонкаў у сваім акнеМінчук атрымаў 13 сутак за пікетаванне «аблокамі, цюльпанамі і рамонкамі» ў акне. Асуджалі, нават, за вывешванне сцягаў АнглііАмаль як БЧБ-сцяг. Менчуку далі 12 содняў за сцяг Англіі ў вакне і КанадыТлумачыў, што любіць хакей, але атрымаў 15 сутак праз сцяг Канады ў акне на сваіх вокнах.
На хвалі папулярнасці схемы БЧБ беларускія сем’і даволі часта сталі ўпрыгожваць свае кватэры да новага года ў бела-чырвона-белых колерахПо схеме БЧБ. Как белорусы украшают квартиры к Новому году .
Спасылкі «Вещи по схеме БЧБ». В Сети появилась странная бумага с адресами квартир, где вывешена «символика» Ловушка для диктатора «по схеме БЧБ» «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма? Повесил гирлянду на окне. А потом пришла милиция
Катэгорыя:Палітычны крызіс у Беларусі (2020)