Аддзяленне хіміі і навук аб Зямлі НАН Беларусі — адно са структурных элементаў Акадэміі. Створана ў 1963 годзе. У 1963—1969 і 1985—1987 гадах — Аддзяленне хімічных навук, у 1970—1985 і 1988—1998 гадах — Аддзяленне хімічных і геалагічных навук, у 1999—2003 гадах — Аддзяленне хімічных навук і навук аб Зямлі. Пад сучаснай назвай — з 2003 года.
Выконвае і каардынуе комплекс даследаванняў па прыярытэтных навуковых напрамках у розных галінах хімічных навук і навук аб ЗямліАддзяленне хіміі і навук аб Зямлі.
Напрамкі дзейнасці арганічны сінтэз функцыянальна замешчаных гетэрацыклічных, араматычных і аліфатычных злучэнняў; фізічная хімія іонаабменных і экстракцыйных працэсаў; хімія і фізічная хімія палімераў спецыяльнага прызначэння; даследаванне паверхневых з’яў у дысперсных сістэмах; даследаванне структуры і функцый найважнейшых біяпалімераў і нізкамалекулярных біярэгулятараў; распрацоўка, стварэнне і доследна-прамысловы выпуск імунахімічных і малекулярна-біялагічных набораў рэактываў для медыцынскай і ветэрынарнай дыягностыкі; распрацоўка і вытворчасць фармацэўтычных субстанцый і гатовых лекавых форм; стварэнне новых хімічна актыўных сістэм і прылад для тэхналагічных і экалагічных патрэб (падрыхтоўка і ачыстка вады, паветра, абарона ад карозіі і інш.); стварэнне сродкаў абароны і стымулявання росту раслін; комплексная перапрацоўка хлорутрымліваючых солей і адходаў іх вытворчасці; распрацоўка навуковых асноў прыродакарыстання, аховы навакольнага асяроддзя, прагназаванне і аптымізацыя антрапагенных уздзеянняў на прыродныя комплексы, рэгіянальная геалогія, комплекснае выкарыстанне карысных выкапняў, тэхналогіі перапрацоўкі цвёрдых гаручых выкапняў (торф, сапрапель, вугаль, гаручыя сланцы).
Склад У склад аддзялення ўваходзяць: дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне, 6 дзяржаўных навуковых устаноў, 2 дзяржаўныя ўстановы, рэспубліканскае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства і ўнітарнае прадпрыемства.
Замацаваныя арганізацыі: Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне «Хімічныя прадукты і тэхналогіі» Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» Унітарнае прадпрыемства «Гасразліковая доследная вытворчасць Інстытута біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» Рэспубліканскае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Акадэмфарм» Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут прыродакарыстання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» Дзяржаўная навуковая ўстанова «Палескі аграрна-экалагічны інстытут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут хіміі новых матэрыялаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр палярных даследаванняў»
Акадэмікі-сакратары Аддзялення Мікалай Фёдаравіч Ярмоленка — 1963—1969 Мікалай Іванавіч Міцкевіч — 1969—1973 (в.а.), 1973—1982 Уладзімір Сямёнавіч Камароў — 1982—1992 Іван Іванавіч Ліштван — 1992—2002 Фёдар Адамавіч Лахвіч — 2002—2004 Мікалай Паўлавіч Круцько — 2004—2010 Сяргей Аляксандравіч Усанаў — 2010—2023 Аляксей Валянцінавіч Труханаў — 2023—2026Владимир Караник представил коллективу новых заместителей Председателя Президиума НАН Беларуси
Крыніцы
Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Беларусі Катэгорыя:Хімія ў Беларусі Катэгорыя:Навуковыя арганізацыі Беларусі Катэгорыя:Геалогія ў Беларусі