Інстытут хіміі новых матэрыялаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі быў утвораны ў 1998 годзе. Знаходзіцца на вуліцы Францыска Скарыны, 36.

Гісторыя Інстытут створаны Пастановай Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 22 кастрычніка 1998 года на базе Хіміка-тэхналагічнага цэнтра і Аддзела кінетыкі і рэакцыйнай здольнасці Інстытута фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі. З 1998 года па 2007 год Інстытут уваходзіў у Аддзяленне хіміі і навук аб Зямлі. З 2007 па 2020 год знаходзіўся ў Аддзяленні фізіка-тэхнічных навук, у складзе НПЦ НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве. У 2020 г. Інстытут выдзяляецца са складу НПЦ па матэрыялазнаўстве і вяртаецца ў склад Аддзялення хіміі і навук аб ЗямліНавука. — 2020. — 6 ліпеня. — С. 2..

Будова па стане на 01.06.2022 Аддзел фізіка-хіміі тонкаплёначных матэрыялаў Лабараторыя мікра- і нанаструктураваных сістэм Лабараторыя аптычных анізатропных плёнак Лабараторыя «Матэрыялы і тэхналогіі вадкакрышталічных прылад» Лабараторыя арганічных кампазіцыйных матэрыялаў Лабараторыя лесахімічных прадуктаў і тэхналогій Лабараторыя нафтахімічных прадуктаў

Дырэктары інстытута ў розныя гады Уладзімір Янокавіч Агабекаў (1998—2020) Аляксандр Аляксандравіч Рагачоў (з 2020)

Спасылкі Афіцыйны сайт

Хіміі новых матэрыялаў Катэгорыя:1998 год у Мінску Катэгорыя:Вуліца Францыска Скарыны (Мінск) Катэгорыя:Хімія ў Беларусі