Універсітэт Парыж VIII Венсен – Сэн-Дэні () або Універсітэт Парыж VIII () — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Парыжы.

Агульная характарыстыка Гісторыя ўніверсітэта пачынаецца з заснавання эксперыментальнага ўніверсітэцкага цэнтра ў Венсэне ў 1969 годзе (часова факультэт тажы яшчэ адзінага Парыжскага ўніверсітэта). У заснаванні гэтага ўніверсітэта ўдзельнічаюць такія знакамітыя філосафы свайго часу як Мішэль Фуко, Жыль Дэлёз, Жан Франсуа Ліатар і інш. Студэнты і выкладчыкі ўніверсітэта - заўзятыя ўдзельнікі майскіх падзей 1968 года ў Парыжы. Выкладанне многіх прадметаў адрозніваецца ад іншых універсітэтаў сваім анты-акадэмізмам, рознабаковымі інавацыямі. Многія лекцыі чытаюцца ўвечары, што значна палягчае вучобу ўжо працуючым студэнтам. У 1980 годзе ўніверсітэт высяляецца з Венсенскага лесу ў прадмесце Сэн-Дэні. Універсітэцкія будынкі зносяць. Пераезд робіцца супраць жадання студэнтаў і прафесараў універсітэта. На працягу яшчэ 4 гадоў яны спрабуюць дамагчыся вяртання ў Венсен.

Структура Факультэты эканомікі і менеджменту мастацтва, філасофіі і эстэтыкі культуры і камунікацый права і палітычных навук гісторыі, літаратуры і сацыялогіі філалогіі матэматыкі, інфарматыкі, тэхналогій і камунікацый практычнай псіхалогіі лінгвістыка навакольнага асяроддзя, тэрыторый і цывілізацый

Спасылкі Сайт універсітэта

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з французскай мовай навучання Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Парыжа Катэгорыя:Універсітэты Францыі