Універсітэт Сарбона Парыж-Поўнач (), таксама Універсітэт Парыж ХІІІ — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Парыжы.

Агульная характарыстыка Універсітэт быў створаны ў пачатку 1960-х гадоў па ініцыятыве рэктара да гэтага яшчэ адзінага Парыжскага ўніверсітэта ў рамках адкрыцця трэцяга навуковага факультэта Сен-Дэні – Вільтанез. Першапачаткова ўніверсітэт называўся універсітэцкім цэнтрам Сен-Дэні, але пазней, у фармаце рэформы, падчас якой было прынята рашэнне аб стварэнні 13 аўтаномных міждысцыплінарных універсітэтаў, пакліканых замяніць факультэты Парыжскага ўніверсітэта, ВНУ атрымала новую назву і парадкавы нумар: Універсітэт Парыж XIII ці Універсітэт Парыж-Поўнач. Праектавалі будынкі ўніверсітэта архітэктары Адрыян Файнзільберг і Жуль Анспах ў рамках рэканструкцыі Вільтанеза. У першым будынку ўніверсітэта, пабудаваным у 1970 годзе, навучаюцца студэнты ў такіх дысцыплінах, як права, эканоміка і гуманітарныя навукі. У 1972 годзе было завершана будаўніцтва двух бібліятэк універсітэта.

Спасылкі [www.univ-paris13.fr Сайт універсітэта]

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з французскай мовай навучання Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Парыжа Катэгорыя:Універсітэты Францыі