Раман Давыскіба (нар. , Салтанаўка, Жлобінскі раён) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Гомель».

Клубная кар’ера Выхаванец ДЮСШ горада Жлобіна, у юнацкім узросце трапіў у структуру мінскага «Дынама», дзе з 2018 года пачаў выступаць за дубль, а ў 2020 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. У ліпені 2020 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 27 верасня 2020 года, калі выйшаў у стартавым складзе ў матчы супраць «Віцебска» (1:0) і быў заменены ў другім тайме. У сезоне 2021 стаў трывала з’яўляцца ў асноўнай камандзе дынамаўцаў: спачатку выхадзіў у стартавым складзе, пасля стаў пераважна выхадзіць на замену.

У сакавіку 2022 года на правах арэнды далучыўся да салігорскага «Шахцёра». У складзе салігорскай каманды быў іграком ратацыі, часцей выхадзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных. У снежні 2022 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Шахцёр».

У студзені 2023 года пачаў трэніравацца разам з «Дынама», аднак неўзабаве быў пераведзены ў дубль, дзе і пачаў сезон 2023. У ліпені 2023 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са сталічным клубам і неўзабаве папоўніў склад наваполацкага «Нафтана».

У снежні 2023 года адправіўся на прагляд у казахстанскі «Кайсар», а ў лютым 2024 года стаў іграком «Гомеля».

Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2017 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2019 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

9 кастрычніка 2020 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Кіпра (1:2) і забіўшы адзіны гол сваёй каманды.

Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2021

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2018 дубль Дынама 25 0 2019 дубль Дынама 24 7 2020 Д1 Дынама 3 0 2021 Д1 Дынама 26 2 2022 (пач.) дубль Дынама 1 0 2022 Д1 Шахцёр 8 0 2023 (1) дубль Дынама 11 2 2023 (2) Д1 Нафтан 7 1

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель