Ганаровы прафесар — навуковае званне, для надання якога ўніверсітэт адмовіўся ад усіх звычайных фармальных і працэдурных патрабаванняў надання навуковага звання. Званне часта прысуджаецца як спосаб ушанаваць уклад выбітнага госця ВНУ ў канкрэтную сферу або ў грамадства ў цэлым.
Беларусь У адрозненне ад навуковага звання прафесара, якое прысуджаецца Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь, званне ганаровага прафесара прысуджае Вучоны савет адпаведнай ВНУ.
Званне «Ганаровы прафесар» прысвойваецца ў Рэспубліцы Беларусь прафесарам або дактарам навук — грамадзянам Рэспублікі Беларусь або замежным грамадзянам, якія актыўна ўдзельнічаюць у вучэбна-педагагічнай, навуковай і выхаваўчай рабоце адпаведнай ВНУ і якія ўнеслі буйны ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных інжынерных і навуковых кадраў на працягу доўгага часу для рэальнага сектара эканомікі, падрыхтоўку і выданне вучэбна-метадычнай і навуковай літаратуры, выхаванне студэнцкай моладзі, стварэнне і развіццё вучэбна-матэрыяльнай базы і інфраструктуры ВНУ і інш.
Для работнікаў ВНУ пры прадстаўленні да звання «Ганаровы прафесар» абавязковай умовай з’яўляецца наяўнасць вучонага звання прафесара або вучонай ступені доктара навук і стажу працы ў адпаведнай ВНУ не менш за 15 гадоў, у тым ліку на кіруючых пасадах. Перавага пры прадстаўленні да звання аддаецца асобам, якія маюць ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь (СССР, БССР), лаўрэатам дзяржаўных прэмій, узнагароджаным ордэнамі і медалямі.
Званне прысвойваецца саветам адпаведнай ВНУ. Рашэнне прымаецца шляхам тайнага галасавання, якое лічыцца прынятым, калі станоўча прагаласавала не менш за 2/3 прысутных на пасяджэнні членаў савета. На падставе рашэння савета рэктар ВНУ выдае загад аб прысваенні звання і ўручае імянны дыплом. Званне «Ганаровы прафесар» прысвойваецца пажыццёва. Права яго пазбаўлення належыць савету ВНУ, якая надала гэтае званне атрымальніку, калі той у сваёй дзейнасці ганіць ганаровае званне ці наносіць шкоду інтарэсам ВНУ або краіны.
Некаторыя ганаровыя прафесары БДУ Міхаіл Мясніковіч, прэм’ер-міністр Беларусі Наваз Шарыф, прэм’ер-міністр Пакістана Пранаб Мукерджы, прэзідэнт Індыі Эмамалі Рахмон, прэзідэнт Таджыкістана Валянціна Матвіенка, старшыня Савета Федэрацыі Расіі Гурбангулы Бердымухамедаў, прэзідэнт Туркменістана Ільхам Аліеў, прэзідэнт Азербайджана Жарэс Алфёраў, лаурэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Катэгорыя:Навуковыя ступені і званні