Беларусы ў лівійскім канфлікце – удзел грамадзян Беларусі ў падзеях грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі 2011 года ў Лівіі.
Прадстаўнікі паўстанцаў, рабочая група ААН і шматлікія СМІ неаднаразова заяўлялі пра дапамогу ўрадавай арміі Муамара Кадафі з боку беларускіх ваенных саветнікаў і наймітаў. Урад Беларусі афіцыйна адмаўляў падобнага роду інфармацыю.
Меркаванне ваенных і палітычных аналітыкаў па пытанні беларускага ўдзелу ў канфлікце адрозніваюцца. Адны спасылаліся на слабую доказную базу і магчымую інфармацыйную вайну. Іншыя дапускалі дадзены факт, абгрунтоўваючы яго наяўнасцю моцных даваенных сувязяў дзвюх краін і распаўсюджваннем практыкі найміцтва ў асяроддзі былых вайскоўцаў Узброеных Сіл Беларусі.
Так ці інакш, але па абвінавачанні ў супрацоўніцтве з рэжымам Кадафі лівійскімі баевікамі захоплены чацьвёра беларусаў, якія былі вызвалены намаганнямі дыпламатаў і спецслужбаў.
Паралельна гэтаму праходзіла інфармацыя пра ўдзел наймітаў з Чорнай Афрыкі, Блізкага Усходу і Усходняй Еўропы, у тым ліку грамадзян такіх краін як Румынія, Сербія, Украіна, Казахстан і Расія. Паслугамі розных замежнікаў карысталіся што ўлады, што і паўстанцы.
Уводзіны Даваеннае становішча
У 2000-х гадах адбылася актывізацыя адносін паміж Беларуссю і Лівіяй, у тым ліку па ваенным кірунку.
3 лістапада 2008 года тагачасны міністр абароны Леанід Мальцаў падчас сустрэчы ў Мінску са старшынёй Усеагульнага часовага камітэта абароны Абу Бакрам Юнісам Джаберам падкрэсліў, што «Лівія з’яўляецца адным з прыярытэтаў знешняй палітыкі Беларусі». Праз год, 16 снежня 2009-га, у Трыпалі з афіцыйным візітам прыехала беларуская дэлегацыя на чале з новым кіраўніком ваеннага ведамства Юрыем Жадобіным. Тады паміж бакамі быў заключаны пратакол па супрацоўніцтве ў ваеннай галінеСергей Стаховский. Муаммар и Беларусь // Салідарнасць : газета. — 21 октября 2011.Белорусская джамахирия: Полковник Каддафи ищет прибежища в Минске // The New Times : журнал. — № 08 (193). — 7 марта 2011..
У той жа час на вучэнні «Захад-2009» у Беларусь прыязджаў малодшы сын Кадафі, Хаміс, камандзір 32-й брыгады лівійскай арміі. У чэрвені 2010 года лівійскія вайскоўцы прынялі ўдзел у вучэннях з беларускай 11-й асобнай механізаванай брыгадай са Слоніма, што праходзілі на Абуз-Лясноўскім палігоне.
Як заяўляў саветнік пасольства Беларусі ў Трыпалі Георгій Грамыка, да грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыі ў краіне быў размешчаны кантынгент з 500 беларускіх ваенных саветнікаў, інструктараў і спецыялістаў, але з пачаткам баявых дзеянняў частку з іх эвакуявалі. Аднак са слоў ваеннага аташэ Ігара Качугіна, афіцыйна ў краіну вайскоўцы не накіроўваліся. Тым не менш ён не выключыў, што хтосьці мог заключыць індывідуальныя кантракты з лівійскімі сілавымі структураміНа стороне Каддафи воюют белорусские партизаны // Комсомольская правда : газета. — 6 апреля 2011..
Пазіцыя па канфлікце Рэспубліка Беларусь стала адной з нямногіх краін, якія падтрымалі Кадафі, не прызналі паўстанцкі Нацыянальны пераходны савет і асудзілі дзеянні блока НАТА. Прадстаўнік Міністэрства замежных спраў заявіў:
21 красавіка 2011 года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступіў са штогадовым пасланнем беларускаму народу і парламенту краіны, у якім раскрытыкаваў асвятленне заходнімі СМІ лівійскага канфлікту. Таксама ён згадваў пра размову з Кадафі, з якім стэлефанаваўся падчас баявых дзеянняў. Са слоў прэзідэнта, лівійскі лідар таксама застаўся незадаволеным фэйкамі ад СМІАлександр Лукашенко разговаривал с Муаммаром Каддафи в разгар войны в Ливии // СТВ, 21 апреля 2011.
Калі стала вядома пра забойства Муамара Кадафі, Лукашэнка сказаў наступнае:
Як адзначыў палітолаг Сяргей Богдан у эфіры праграмы «Итоги дня» на «Радыё Свабода», забойства лівійскага лідара для беларускага кіраўніцтва было шокамЛукашенко близко к сердцу воспринял события в Ливии.
Удзел у канфлікце Паведамленні і абвінчаванні 15 лютага, па даных SIPRI, з Баранавічаў у Себху вылецеў транспартнік Іл-76. Самалёт меркавана вёз зброю для войск КадафіNEWSru.com :: SIPRI: Белоруссия снабдила Каддафи оружием для уничтожения революционеров.
У канцы лютага амерыканскае разведвальна-аналітычнае агенцтва Stratfor са спасылкай на ўласныя крыніцы распаўсюдзіла інфармацыю пра тое, што ў расправах над апазіцыяй прымалі ўдзел выхадцы з Усходняй Еўропы — у прыватнасці, з Беларусі, Украіны, Сербіі і Румыніі. Тэлеканал CNN паказаў відавочцаў, якія казалі, быццам у джыпах з АК-47 на плячы раз’язджалі людзі «з усходнееўрапейскай знешнасцю». Замежныя байцы пілатавалі баявую авіяцыю, абстрэльваючы апазіцыю, а таксама праводзілі патруляванне і зачыстку вуліц на аўтамабіляхСМИ: в расправе над ливийскими повстанцами, возможно, участвуют наемники из Белоруссии.
6 красавіка выдавецтва «Камсамольская праўда» апублікавала артыкул пра ўдзел у баявых дзеяннях у Лівіі на баку Кадафі беларускіх ваенных саветнікаў. Рэдакцыя пісала, што замежнікі займаліся падрыхтоўкай лівійскіх сілавікоў, рамонтам і эксплуатацыяй тэхнікі. Яны не ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях, але пастаянна знаходзіліся на лініі фронту. Паведамлялася і пра наймітаў з індывідуальнымі кантрактамі, і пра дзейных вайскоўцаў Узброеных Сіл Беларусі. Сярод спецыялістаў былыя байцы 334-га атрада са складу 5-й асобнай брыгады спецпрызначэння. Некаторыя з іх, як мяркуецца, праходзілі падрыхтоўку на расійскіх базах спецназа і ўдзельнічалі ў вайне ў Афганістане. Ваенспецы пераканалі лівійцаў аддаць перавагу ўзброеным пікапам замест бранятэхнікі, а таксама ўнесці ў тактыку некаторыя элементы партызанскай вайны, што знізіла эфектыўнасць авіяўдараў НАТА і павялічыла мабільнасць арміі. Дзякуючы іх садзейнічанню, у канцы сакавіка—пачатку красавіка войскі Кадафі нават змаглі перайсці ў контрнаступленне на ўсходзе краіны. Рэдакцыя звязалася з нейкім Міхаілам, адным з беларускіх наймітаў. Ён паведаміў, што «яго зарплата ў Лівіі складае 3000 долараў». Паводле інфармацыі суразмоўцы, пры ўрадавых узброеных сілах «знаходзяцца некалькі сотняў беларусаў».
8 красавіка кіраўнік рабочай групы ААН па выкарыстанні наймітаў Хасэ Луіс Гомес дэль Прада паведаміў пра наяўнасць мноства доказаў выкарыстання Кадафі замежных байцоў. Большасць, па яго словах, з’яўляліся афрыканцамі, аднак, верагодна, сярод іх меліся і беларусыООН: на стороне Каддафи воюют белорусы // Telegraf.by : интернет-ресурс. — 9 сентября 2011..
Ізноў пра беларускі ўдзел загаварылі ў жніўні—верасні, калі з’явілася інфармацыя пра прысутнасць беларусаў, у тым ліку снайпераўБелорусские снайперы защищали Каддафи в Ливии? , на паўночным захадзе краіны, дзе яны маглі ўступіць у прамыя сутыкненні са спецпадраздзяленнямі НАТА, ААЭ і КатараВ боях за Триполи принял участие иностранный спецназ. Ібрагім Абдэль Магід, адзін з ваенных кіраўнікоў Нацыянальнага пераходнага савета, заявіў, што апазіцыя была праінфармавана з «некаторых крыніц разведкі» пра прыбыццё на дапамогу кадафістам снайпераў розных еўрапейскіх нацыянальнасцяў, у тым ліку ўкраінцаў, беларусаў і іншых. Група ўвайшла ў Лівію праз порт Нуфейда ў Тунісе, пасля чаго перамешчана ў Трыпалі. Акрамя таго, як паведамлялася, лівійскія паўстанцы выявілі ў будынку спецслужбаў дакументацыю, згодна з якой пастаўкі зброі ў Лівію вяліся беларускай арганізацыяй «Белтэхэкспарт»Повстанцы: На стороне Каддафи воевали не только украинские, но и белорусские снайперы.
Заявы ўладаў Прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных неадразова заяўляў пра адсутнасць ў Лівіі беларускіх наймітаў або вайскоўцаў. Ён назваў абвінавачванні ва ўдзеле дзяржавы ў канфлікце абсурдныміМИД: Белорусских военных в Ливии нет и никогда не было . Пры гэтым, як выказваў прэс-сакратар, «у дачыненні да Беларусі дапушчана памылка»Белорусских снайперов в Ливии не было, заявил МИД. Што датычыцца інфармацыі ААН, то Савіных і яе раскрытыкаваў, нагадаўшы пра лютаўскі выпадак, калі міжнародная арганізацыя папрасіла прабачэння перад рэспублікай за памылковыя абвінавачванні ў зброевых пастаўках у Кот-д’ІвуарПубликации со ссылкой на экспертов ООН о наличии в Ливии белорусских наемников не заслуживают доверия - МИД. У адказ на публікацыю выдання «Камсамольская праўда» прадстаўнік МЗС заявіў наступнае: Разам з тым улады адмаўлялі нават магчымасць удзелу ў баявых дзеяннях «наймітаў-авантурыстаў». На прэс-канферэнцыі 9 лістапада, адказваючы на пытанне «Радыё Свабода», ці ўдзельнічалі беларусы ў аперацыях у Лівіі, памочнік міністра абароны па пытаннях ваеннай палітыкі генерал-маёр Аляксандр Анісімаў сказаў: Паўторна ў жніўні 2013 года міністр абароны Юрый Жадобін з іроніяй абверг дадзеныя паведамленніЖадобин отшутился о белорусских военных в Судане // Хартыя '97, 28 августа 2013.
Пасля вызвалення Вячаслава Качура прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Мінабароны Уладзімір Макараў таксама абверг удзел беларусаў у лівійскім канфлікцеМинобороны: белорусы не участвовали в военных действиях в Ливии.
Аналітыкі і аглядчыкі Першапачаткова паведамленні пра ваенную дапамогу ад Беларусі, якія ўзніклі вакол звестак SIPRI па зброевых пастаўках, спісваліся на следства інфармацыйнай вайны і нечаканасць для заходняй супольнасці зацягвання працэсу звяржэння рэжыму Кадафі.
Як адзначыў намеснік дырэктара Інстытута палітычнага і ваеннага аналізу Аляксандр Храмчыхін, цалкам выключыць ваенныя сувязі паміж Кадафі і Лукашэнкам немагчыма, але доказная база досыць бедная. Ён адным з першых спісаў гэта на нечаканае для Захаду зацягванне канфлікту. Эксперт Інстытута Блізкага Усходу і Расійскага савета па міжнародных справах Сяргей Балмасаў заявіў, што ўсе абвінавачванні ў супрацоўніцтве Мінска і Трыпалі будаваліся на галаслоўных сцвярджэннях дырэктара SIPRI Х’ю ГрыфітсаСергей Балмасов. Диктатор Лукашенко спасает Полковника // Правда.Ру, 3 марта 2011..
У той жа час, на думку беларускага ваеннага аналітыка Аляксандра Алесіна, адпраўка ў краіну якой-небудзь зброі здавалася немэтазгоднай, паколькі лівійская армія на той момант была добра забяспечана. Значна большую неабходнасць, як заявіў аглядальнік, прадстаўлялі ваенныя спецыялісты і рамонтнікі, якія б падтрымлівалі баяздольнасць тэхнікі і яе рамонтЛетало ли белорусское оружие в Ливию и Кот-д'Ивуар? — TUT.BY, 2 марта 2011Валер Карбалевіч. Якія наступствы могуць мець скандалы з пастаўкамі зброі? // Радыё Свабода : радыёвяшчальная арганізацыя. — 1 сакавіка 2011..
Крыху пазней Алесін у прамым эфіры «Еўрарадыё», калі гаворка зайшла ппра артыкул «Камсамольскай праўды», нагадаў, што беларуская армія неадразова скарачался (асабліва ў 1990-х), шмат кадравікоў былі звольнены, а некаторыя самастойна пакінулі ўзбооеныя сілы з-за нізкай зарплаты. Многія з’ехалі на замежныя заробкі. Былі запатрабаваны лётчыкі, танкісты, тэхнікі-рамонтнікі, спецыялісты спецпадраздзяленняў. Гэта значыць, што размова ідзе пераважна пра адстаўных вайскоўцаў, паколькі афіцыйна дзяржава імкнецца не адпраўляць дзеючыя кадры ў «гарачыя кропкі», нават калі яна зацікаўлена ў канфлікце. Беларусаў у Лівіі, паводле ацэнак аглядальніка, налічвалася ад некалькіх дзесяткаў да некалькіх сотняў. Некаторыя маглі паспець паваяваць у іншых канфліктах у Афрыцы. Так, напрыклад, Алесін згадаў удзел суайчыннікаў у івуарыйскіх падзеях 2004 годаЭксперт: В Ливии могут воевать белорусские летчики, штабисты и снайперы.
Вядомыя выпадкі Тут пералічаны спіс баёў, бітв, кампаній, аперацый і эпізодаў грамадзянскай вайны, у якіх меркавана ўдзельнічалі беларусы. Дата Эпізод Пераможца Роля17—25 лютагаПратэсты ў Трыпалі КадафістыУдзел у падаўленні беспарадкаў, забяспячэнне зброяй.28 сакавіка — 15 красавікаДругое контрнаступленне кадафістаў КадафістыУдзел як ваенных саветнікаў.31 сакавіка — 7 красавікаТрэцяя бітва за Брэгу КадафістыУдзел як ваенных саветнікаў.8—18 красавікаБаі на дарозе Брэга–Адждабія (першы этап)не вызначаныУдзел як ваенных саветнікаў.20—28 жніўняБітва за Трыпалі ПаўстанцыУдзел снайпераў і былых байцоў 334-га асобнага атрапа СпП.
Палоннікі