Дзмітрый Аляксеевіч Харытонаў (нар. , ) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Віцебск».

Клубная кар’ера Выхаванец клуба «Віцебск», у 2013—2014 гадах выступаў за каманду «Віцебск-2» у Другой лізе, а пасля стаў гуляць за дубль «Віцебска». Сезон 2017 правёў у арэндзе ў «Оршы», дзе стаў трывалым іграком асновы, а ў лютым 2018 года быў пераведзены ў наваполацкі «Нафтан»"Витебск" расстался с Тихоновским и Раджабовым и отдал Харитонова в аренду "Нафтану", дзе таксама замацаваўся ў стартавым складзе.

Да сезона 2019 рыхтаваўся з «Віцебскам», а ў красавіку зноў адправіўся ў арэнду ў «Оршу». У пачатку 2020 года трэніраваўся з «Віцебскам», аднак у студзені быў дыскваліфікаваны на адзін год за ўдзел у дагаварных матчах у складзе «Нафтана» ў 2018 годзеСучков и Валерий Белявский пожизненно отстранены от белорусского футбола, 14 человек дисквалифицированы и получили денежные штрафы, пасля чаго пакінуў віцебскі клуб.

У лютым 2021 года, пасля заканчэння тэрміну дыскваліфікацыі, падпісаў кантракт са «Слуцкам»Вергейчик и отбывший дисквалификацию за участие в "договорняке" Харитонов стали игроками "Слуцка". 14 сакавіка 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць БАТЭ (0:3). У далейшым працягваў выхадзіць у стартавым складзе случан, а з чэрвеня страціў месца ў аснове.

У студзені 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са «Слуцкам»Дмитрий Харитонов покидает СФК "Слуцк".. Хутка стаў трэніравацца ў «Віцебскам» і падпісаў пагадненне з клубамВратарь Харитонов вернулся в Витебск. У сезоне 2022 быў другім брамнікам каманды, згуляў толькі ў матчы Кубка Беларусі супраць рагачоўскага «Макслайна» (21 чэрвеня, выніковы лік 3:2). У студзені 2023 года падоўжыў кантракт з віцебскім клубам.

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2013 Д3 Віцебск-2 3 -6 2014 Д3 Віцебск-2 5 -3 2015 дубль Віцебск 20 -27 2016 дубль Віцебск 19 -25 2017 Д2 Орша 30 -47 2018 Д2 Нафтан 26 -22 2019 Д2 Орша 27 -53 2021 Д1 Слуцк 7 -14 2022 дубль Віцебск 13 -?

Палітычныя погляды Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск-2 Катэгорыя:Ігракі ФК Орша Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк