Сяргей Бандарэнка (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца расійскага клуба «Зеленаград».
Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў «Смаргоні», гуляючы ў 2009 годзе за дубль. Пасля далучыўся да структуры мінскага «Дынама», у 2011―2012 гадах гуляў за фарм-клуб «Дынама-2» у Другой лізе, а пасля таго як ён спыніў існаванне ў 2012 годзе аддаваўся ў арэнды «Смаргоні» і «Бярозе-2010». У 2014 годзе далучыўся да «Смаргоні» на трывалай аснове, замацаваўся ў стартавым складзе каманды ў Першай лізе.
У ліпені 2018 года перайшоў у гомельскі «Лакаматыў», дзе таксама стаў асноўным іграком. У пачатку 2021 года, пасля таго як «Смаргонь» атрымала месца ў Вышэйшай лізе, вярнуўся ў клуб. 19 сакавіка 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, калі выйшаў на замену ў другім тайме матча з «Іслаччу» (0:2). У далейшым стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе каманды.
У пачатку 2022 года трэніраваўся з бабруйскай «Белшынай» і «Смаргонню», а ў сакавіку адправіўся на прагляд у казахстанскі «Кайсар» і ў выніку падпісаў кантракт з клубам. Па выніках сезона 2022 дапамог «Кайсару» вярнуцца ў Прэм’ер-лігу, пасля чаго пакінуў клуб.
У 2023 годзе далучыўся да аматарскага клуба «Зеленаград», за які выступаў у чэмпіянаце Масквы.
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2009 дубль Смаргонь 5 0 2011 Д3 Дынама-2 27 2 2012 Д3 Дынама-2 34 8 2013 Д2 Смаргонь 14 1 2014 Д2 Бяроза-2010 24 1 2015 Д2 Смаргонь 28 1 2016 Д2 Смаргонь 24 2 2017 Д2 Смаргонь 26 0 2018 (1) Д2 Смаргонь 13 1 2018 (2) Д2 Лакаматыў 13 0 2019 Д2 Лакаматыў 27 3 2020 Д2 Лакаматыў 25 3 2021 Д1 Смаргонь 24 1 2022 Д2 Кайсар 23 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-2 Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Бяроза-2010 Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Кайсар Кызыларда Катэгорыя:Футбалісты паводле клубаў Расіі