Фелікс Сава́р (;  — ) — французскі фізік. Член Парыжскай акадэміі навук (1827).

Біяграфія Нарадзіўся ў Францыі, у горадзе Шарлевіль-Мезьер. У 1816 годзе скончыў Страсбургскі ўніверсітэт. Працаваў ваенным хірургам. З 1828 года ў Калеж дэ Франс — прафесар эксперыментальнай фізікі.

Памёр у Парыжы 16 сакавіка 1841 года.

Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па акустыцы, электрамагнетызме, оптыцы і гідрадынаміцы. Займаўся вывучэннем заканамернасцей распаўсюджання гуку ў розных асяроддзях, акустычнага рэзанансу, распрацоўкай фізічных асноў канструявання музычных інструментам. Разам з Ж.-Б. Біё вызначыў эксперыментальна індукцыю магнітнага поля, створанага электрычным токам (закон Біё — Савара — Лапласа). Стварыў прыладу для вызначэння частаты гуку (зубчастае кола Савара), палярыскоп.

Памяць У гонар вучонага названа адзінка частотнага інтэрвалу ў акустыцы — савар.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Фізікі Францыі Катэгорыя:Фізікі XIX стагоддзя Катэгорыя:Выпускнікі Калеж дэ Франс