Міжнародны савет па кнігах для моладзі (, або ) — міжнародная некамерцыйная арганізацыя, якая займаецца літаратурай для дзяцей і юнацтва.
Заснавана ў Цюрыху (Швейцарыя) у 1953 годзе Міжнародным саветам па дзіцячай і юнацкай літаратуры ЮНЕСКА. У цяперашні час складаецца з 76 нацыянальных секцый, якія дзейнічаюць у розных краінах свету.
З 1956 года IBBY прысуджае адзін раз у два гады аўтарам, а з 1966 года і ілюстратарам твораў для дзяцей і юнацтва прэмію імя Ханса Крысціяна Андэрсена, якая ўручаецца 2 красавіка — у дзень нараджэння Ханса Крысціяна Андэрсана.Лента новостей «РИА Новости» — День в истории — 2 апреля
Штогод адна з нацыянальных секцый IBBY з’яўляецца арганізатарам гэтага свята.
Заступнікам IBBY прызнана каралева Даніі Маргрэтэ II.
Гісторыя У 1952 годзе Ела Лепман арганізавала сустрэчу ў Мюнхене, Германія, пад назвай «Міжнароднае разуменне праз дзіцячыя кнігі». Шмат аўтараў, выдаўцоў, выкладчыкаў і філосафаў таго часу прысутнічала на сустрэчы, і ў выніку быў прызначаны камітэт па стварэнні Міжнароднага савета па кнігах для моладзі — IBBY.
Праз год у 1953 годзе IBBY была зарэгістравана як некамерцыйная арганізацыя ў Цюрыху, Швейцарыя. Сярод заснавальнікаў былі: Эрых Кестнер, Ліза Тэцнер, Астрыд Ліндгрэн, Джо Тэнф’ёрд, Фрыц Брунер, Беціна Хюрліман і Рычард Бамбергер. IBBY заснавала міжнародную прэмію ў 1956 годзе, і з таго часу прэмію імя Ханса Крысціяна Андэрсена ўручаюць раз у два гады.
Шэсць галоўных мэтаў IBBY:
прасоўваць міжнароднае паразуменне праз дзіцячыя кнігі; даць дзецям магчымасць атрымаць доступ да кніг з высокімі літаратурнымі і мастацкімі якасцямі; заахвочваць выданне і распаўсюджванне якасных дзіцячых кніг, асабліва ў краінах, якія развіваюцца; забяспечыць падтрымку і навучанне тых, хто займаецца дзецьмі і дзіцячай літаратурай; стымуляваць даследчыя і навуковыя працы ў галіне дзіцячай літаратуры; абараняць і падтрымліваць правы дзіцяці ў адпаведнасці з Канвенцыяй ААН аб правах дзіцяці.
Спасылкі Афіцйны сайт IBBY
Катэгорыя:Дзіцячая літаратура Катэгорыя:Міжнародныя недзяржаўныя арганізацыі Катэгорыя:Літаратурныя таварыствы