Нікала́ус Я́нцан (, ) альбо Нікалаус Е́нцэн (; 1720—1791) — нямецкі , вырабнік барочных арганаў у Вялікім Княстве Літоўскім.

Біяграфія Паходзіў, імаверна, з-пад Гамбургу. Вядома, што прыехаў адтуль у Вільню і ў 1746 годзе ўладкаваўся падмайстрам да . У 1752 разам з ім працаваў над стварэннем аргана для мясцовай . У наступным годзе ажаніўся з яго дачкой Ганнай Альжбетай, у 1761 па смерці цесця прыняў у спадчыну яго майстэрню. Стварыў значную колькасць арганаў на тэрыторыі цяперашніх Беларусі і Літвы.

Выбраныя творы Дакладна можна казаць пра тры арганы, створаныя Янцанам: у Будславе, Вільні і Трашкунах. Астатнія вядомыя арганы маглі належаць як яму, так і вучням, якія прытрымліваліся яго дызайну.

Захаваліся арганы ў Будславе і Цытавянах, а таксама ў касцёлах бернардзінцаў, святога Яна і кафедры ў Вільні.

Рок Месца Будынак Выява Рэестр Аўтарства Заўвагі 1764—1765 Лінкаў II 21 Атрыбуцыя Захаваўся праспект 1764—1766 Вільня Касцёл Святога Францішка (колішні бернардзінскі) II/P 31 Задакументаваны Захаваўся праспект, дароблены ў XIX стагоддзі 1765—1766 Вільня Касцёл Святога Яна II/P 22 Атрыбуцыя Захаваўся праспект; першапачаткова знаходзіўся ў езуіцкім кляштары ў Полацку, перанесены ў Вільню ў 1831 годзе, у 1984/2000 абноўлены (III/P, 64)Universitätskirche St. Johannes Organindex (deutsch) 1768 Вільня Касцёл Святога Францішка (колішні бернардзінскі) I 8Атрыбуцыя , у 1984 адбудаваны Рымантасам Гучасам паводле старога ўзору 1780—1785 Вільня Кафедра святых Станіслава і Уладзіслава II 20 Атрыбуцыя Захаваўся праспект, які першапачаткова знаходзіўся ў віленскім аўгусцінскім касцёле, перанесены ў 1857 годзе, у 1969 пашыраны (III/P, 49)Vilnius, Kathedrale St. Johannes Organindex 1781—1783 Будслаў (Беларусь) Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі II 21 Надпіс Захаваўся, на аргане аўтограф Nicolaus Jantzon Anno 1781 17 maey 1785 Ружанасток (Польшча) Атрыбуцыя Не захаваўся 1787—1789 Трашкуны II 23 Задакументаваны Не захаваўся 1789 Цытавяны II 25 Атрыбуцыя ЗахаваўсяTytuvėnai, Klosterkirche St. Marien Organindex, mit Disposition

Літаратура

Спасылкі Жыццяпіс на старонцы «Арганаў Беларусі» Жыццяпіс на старонцы «Арганаў Літвы»

Катэгорыя:Арганныя майстры Катэгорыя:Нарадзіліся ў Германіі Катэгорыя:Постаці Вільні