Ка́дзя Маладо́ўскі (Маладо́ўская) (, ; 10 мая 1894, Бяроза-Картузская — 23 сакавіка 1975) — яўрэйская пісьменніца, паэтка, драматург, літаратурны крытык з Беларусі. Пісала на ідыш.
Аўтарка перакладу на ідыш верша Самуіла Маршака «Багаж», у выданні 1945 годавыданне 1945 года верш падпісаны «паводле С. Маршака» (), аднак, таксама ёсць паданне, што Маладоўская была аўтаркай верша на ідыш, а Маршак пераклаў яго на рускую.
Біяграфія Нарадзілася ў сям'і Ісаака Маладоўскага і Ітке. Была другой з чатырох дзяцей; старэйшую сястру звалі Лена, малодшых брата і сястру — Дора (Добе) і Лейбл. Бацька Кадзі выкладаў у хедары, маці трымала краму суконных вырабаў, а пазней адкрыла фабрыку па вытворчасці жытняга квасу.
Змалку вывучыла ідыш, іўрыт і рускую. Вучылася ў Варшаве, дзе ў 1921 годзе ўзяла шлюб з Львом Сімхам. У 1927 годзе выдала першую кніжку паэзіі «Kheshvendike Nekht».
У 1935 годзе разам з мужам эмігравала ў Нью-Ёрк, ЗША, дзе зарэгістравалася пад прозвішчам Маладоўскі. У 1948—1952 гадах сям’я жыла і працавала ў Тэль-Авіве.
У 1971 годзе за дасягненні ў паэзіі атрымала прэмію імя Іцыка Мангера, самую прэстыжную літаратурную ўзнагароду на ідышы.
Памерла ў доме для састарэлых у Філадэльфіі.
Спасылкі Kadya Molodowsky: Poet of the Paper Bridge Біяграфія у Яўрэйскай жаночай энцыклапедыі Кадзя Маладоўскі чытае свае творы (аўдыё) Артыкул у Jewish Heritage Online Magazine
Катэгорыя:Пісьменніцы ЗША XX стагоддзя Катэгорыя:Паэты ЗША Катэгорыя:Іўрытамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Паэты на іўрыце Катэгорыя:Паэтэсы