Душан Бакіч (нар. , Падгорыца, Чарнагорыя) — чарнагорскі футбаліст, нападнік кіпрскага клуба «Амонія» з Нікасіі і нацыянальнай зборнай Чарнагорыі.
Клубная кар’ера У Падгорыцы пачаў займацца футболам у школе футбольнага клуба «Будучнаст», першы трэнер — Васка Дулавіч. Ва ўзросце 17 гадоў падпісаў прафесійны кантракт з гэтай камандай, дэбютаваў за галоўную каманду ў 2018 годзе.
У складзе «Будучнасці» двойчы стаў срэбраным прызёрам чэмпіянату Чарнагорыі (сезоны 2017/2018 і 2018/2019). У 2019 годзе стаў пераможцам Кубка Чарнагорыі. Выступаў у кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы УЕФА. За каманду згуляў у 43 матчах і набраў 4 выніковыя балы (3+1).
Са студзеня 2020 года трэніраваўся з беларускім клубам «Энергетык-БДУ» і ў лютым падпісаў з ім кантракт. У складзе «студэнтаў» згуляў у 26 матчах, у якіх набраў 16 выніковых балаў (11+5), стаўшы найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне.
У студзені 2021 года перайшоў у мінскае «Дынама». Не замацаваўся ў складзе дынамаўцаў, гуляў за дубль, у асноўнай камандзе згуляў толькі аднойчы ў матчы Кубка Беларусі. У ліпені 2021 года быў аддадзены ў арэнду эстонскаму клубу «Легіён».
У студзені 2022 года пасля вяртання з арэнды стаў трэніравацца з дынамаўцамі і пачаў у складзе каманды сезон, стаў адным з асноўных нападнікаў. У 2023 годзе разам з «Дынама» стаў чэмпіёнам Беларусі. У снежні 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб.
У студзені 2024 года стаў іграком кіпрскай «Амоніі».
Міжнародная кар’ера Выступаў за моладзевую зборную Чарнагорыі.
17 лістапада 2022 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Чарнагорыі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча са Славакіяй (2:2).
Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Чарнагорыі (2): 2017/18, 2018/19 Уладальнік Кубка Чарнагорыі: 2019 Чэмпіён Беларусі: 2023 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2023
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Чарнагорыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Чарнагорыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Будучнаст Падгорыца Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Легіён Талін Катэгорыя:Ігракі ФК Амонія Нікасія