Больмен () — возера ў паўднёвай Швецыі, знаходзіцца ў гістарычнай правінцыі Смоланд, на мяжы сучасных ленаў Крунуберг, Халанд і Ёнчэпінг.
Плошча возера — 184 км², максімальная глыбіня — 37 м. Больменскае возера забяспечвае значную частку патрэбнасці лена Сконэ ў прэснай вадзе з дапамогай 82-кіламетровага Больменскага вадаправода (), які быў пабудаваны ў другой палове XX стагоддзя (1975—1987).
Больмен з’яўляецца дзясятым па велічыні возерам Швецыі.
На возеры маецца 365 астравоў. Найбуйнейшым з іх з’яўляецца востраў Больмсё, на якім быў зроблены шэраг археалагічных знаходак.
Катэгорыя:Азёры Швецыі