Уладзімір Аляксандравіч Шыманец ( — ) — беларускі грамадскі дзеяч у Францыі, інжынер, мастак, міністр фінансаў БНРЭміграцыйная гісторыя ў асобах. 27 жніўня. Уладзімір Шыманец, Уладзімір Клуніцкі.
Біяграфія
Нарадзіўся года ў Рызе, дзе ў той час працаваў яго бацька Аляксандр Васільевіч, што паходзіў з вёскі Засулле на Стаўпеччыне. Маці — Вольга Ігнацьеўна. Ахрышчаны 22 мая (4 чэрвеня) года ў рыжскай Пакроўскай царкве. Хроснымі бацькамі былі селянін Засульскай воласці Міхаіл Ільіч Сацінскі і жонка селяніна Ліксенскай воласці Эмілія Канстанцінаўна СініцаМетрическая запись о рождении (2 мая) и крещении (22 мая) Владимира Шиманца в рижской Покровской церкви, 1911 г. LVVA. Ф. 232, оп. 4, д. 85, л. 196 об - 197..
Падчас Першай сусветнай вайны ў 1915 г. сям’я была эвакуяваная ва ўкраінскае Дняпро, і толькі ў 1919 годзе ўдалося вярнуцца на радзіму ў Засулле. Уладзімір Шыманец вучыўся ў школе ў Негарэлым, апошнія класы — у Стоўпцах. Ад дзяцінства пачаў маляваць.
У 1932 годзе скончыў Віленскую тэхнічную школу. Па заканчэнні школы цягам году не мог знайсці працы і жыў з бацькамі, толькі пазней знайшлася праца ў Стоўпцах. У 1935 годзе ажаніўся. У 1938 годзе польскія ўлады перавялі яго ў Брэст.
У 1939 годзе здолеў уладкавацца ў Баранавічах, працаваў намеснікам начальніка электрастанцыі чыгуначнай станцыі Баранавічы-Цэнтральная. Пасля прыходу саветаў быў арыштаваны — 23 кастрычніка 1940 г. Асуджаны 22 лютага 1941 г. «асобай нарадай» за «антысавецкую агітацыю» на 5 гадоў савецкіх канцлагераў у Омску, аднак адпраўцы туды перашкодзіў пачатак нямецка-савецкай вайны. Падчас нямецкай акупацыі настаўнічаў у Баранавічах, публікаваў артыкулы пра архітэктуру.
З лета 1944 года разам з сям’ёй на эміграцыі. Спачатку апынуўся ў Даніі, у Капенгагене, дзе арганізаваў Згуртаванне беларусаў Даніі. У 1948 годзе з дапамогай Лявона Рыдлеўскага і Міколы Абрамчыка змог разам з сям’ёй пераехаць у Францыю. З 1952 года жыў у Сартрувілі пад Парыжам. Браў удзел у працы Аб’яднання беларускіх работнікаў у Францыі, Сусветнага аб’яднання беларускай эміграцыі (САБЭ), дзейнасці ўрада БНР (некаторы час займаў пасаду міністра фінансаў). Праз усё жыццё працягваў маляваць. Быў аўтарам праектаў паваенных марак БНРАўкцыён да 103-й гадавіны БНР: рарытэтныя кнігі, маркі, гравюры. Удзельнічаў у мастацкіх выстаўках у Сартрувілі, Версалі, Парыжы, у 1970-х некалькі выставак яго працаў былі арганізаваныя ў БІНіМам у Нью-Ёрку. Пісаў у эміграцыйнай перыёдыцы пра творчасць беларускіх мастакоў на эміграцыі.
Памёр 27 жніўня 1977 года ў Сартрувілі.
Сям’я Дзеці: Івонка Сурвіла, Старшыня Рады БНР Лявон Шыманец, грамадскі дзеяч Унучкі: Паўліна Сурвіла, музыказнаўца Вірджынія Шыманец, літаратарка, тэатразнаўца і даследчыца беларускага тэатру
Цікавыя факты Рэабілітаваны 7 верасня 1989 г. Пракуратурай Брэсцкай вобласці (архіўная справа: УКГБ Брэсцкай вобласці 10013-с). Біяграфія Уладзіміра Шыманца была надрукаваная ў газеце «Беларус» № 241 за 1977 год
Спасылкі Адкрыты спіс. Шыманец Уладзімір Аляксандравіч (1911)
Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Інжынеры Беларусі Катэгорыя:Члены Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР Катэгорыя:Імігравалі ў Данію з Беларусі