Уладзі́мір Цярэ́нцьевіч Пашу́та (; , Петраград — ) — савецкі гісторык-медыявіст. Доктар гістарычных навук, прафесар, сябра-карэспандэнт АН СССР (з 1976 года).

Біяграфія Уладзімір Цярэнцевіч Пашута нарадзіўся ў сям’і вышлага з полацкіх сялян прадпрымальніка і дачкі аднаго са слугаў імператарскай сям’і. Скончыў 41-ю працоўную школу ў Петраградзе, з поспехам паступіў на гістарычны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта, скончыўшы яго ў 1941 годзе, дзе праслухаў курсы як гістарычнага, так і філалагічнага факультэтаў.

У гады Другой сусветнай вайны знаходзіўся на камсамольскай працы. У 1945—1948 гадах — аспірант акадэміка Б. Д. Грэкава.

У 1948 годзе Уладзімір Цярэнцевіч абараніў кандыдацкую дысертацыю па гісторыі Галіцка-Валынскай Русі, якая затым стала асновай аднайменнай манаграфіі (1950 г.). Тады ж пачаў працаваць у Інстытуце гісторыі (з 1969 г. Інстытут гісторыі СССР) АН СССР.

У 1959 годзе выйшла яго манаграфія «Утварэнне Літоўскага гаспадарства» (), на гэту тэму ў 1960 годзе была абаронена доктарская дысертацыя.

Кансультаваў Андрэя Таркоўскага пад час працы першага над фільмам «Андрэй Рублёў».

Працы па гісторыі старажытных дзяржаў на тэрыторыі СССР зрабілі В. Ц. Пашуту заснавальнікам сектару гісторыі старажытных дзяржаў у Інстытуце гісторыі СССР (1969 г.).

З 1970 года — прафесар Маскоўскага абласнога педагагічнага інстытута імя. Н. К. Крупскай.

З 1977 года адначасова быў загадчыкам аддзела гісторыі дакапіталістычных фармацыяў у Інстытуце гісторыі пры АН СССР.

У 1977 годзе заснаваў серыю навуковых каментаваных выданняў старажытных рукапісных тэкстаў пра землі і народы, якія засялялі раней Усходнюю Еўропу («Древнейшие источники по истории народов СССР», з 1993 года «Древнейшие источники по истории народов Восточной Европы»).

Пахаваны на Ваганькаўскіх могілках у Маскве.

Памяць З 1988 года, пятай гадавіны з дня смерці Уладзіміра Цярэнцевіча Пашуты праводзяцца навуковыя Чытанні яго памяці. Яны атрымалі агульнае найменне «Усходняя Еўропа ў старажытнасці і сярэднявеччы» (), з 1992 года праводзяцца штогод пад эгідай Расійскага гуманітарнага навуковага фонду, спачатку ў Інстытуце расійскай гісторыі РАН, з 1999 года — у Інстытуце ўсеагульнай гісторыі РАН.

Старшынёй аргкамітэту ў 1988—1995 гадах былі А. П. Навасельцаў і (з 1996 года — А. А. Мельнікава).

Арганізатары канферэнцыі працягнулі навуковую традыцыю Пашуты: даследаванне гісторыі Старажытнай Русі ў шырокім міжнародным кантэксце і ў параўнанні з гісторыяй краін у той жа гістарычны перыяд.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалямі.

Асноўныя працы Аўтар шматлікіх прац (15 кніг і каля 300 навуковых артыкулаў) па гісторыі СССР эпохі феадалізму (гісторыя Расіі, Беларусі, Украіны, Прыбалтыкі), крыніцазнаўстве і гістарыяграфіі.

Пашуто В. Т. Александр Невский и борьба русского народа за независимость. М., 1951. Пашуто В. Т. Очерки по истории Галицко-Волынской Руси. М., 1950. Пашуто В. Т. Против некоторых буржуазных концепций образования Литовского государства. — Вопросы истории, 1954, № 8, с, 165—169. Пашуто В. Т. Помезания. «Помезанская правда» как исторический источник изучения общественного и политического строя Помезании XIII—XIV вв. М., 1955. Пашуто В. Т. Героическая борьба русского народа за независимость (XIII век). М., Госполитиздат, 1956. Пашуто В. Т. Образование Литовского государства. М., 1959. Пашуто В. Т. Труды польского академика Г. Ловмяньского по истории Литвы, Руси и славянства // Вопросы истории. 1959. № 10. Новосельцев А. П., Пашуто В. Т., Черепнин Л. В. и др. Древнерусское государство и его международное значение. М., 1965. Пашуто В. Т. Внешняя политика Древней Руси. М., 1968. Пашуто В. Т. Эволюция политического строя Руси (X—XIII вв.). — In: L’Europe aux IX-e — XI-e siècles. W-wa, 1968, p. 241—247. Пашуто В. Т. Русско-скандинавские отношения и их место в истории раннесредневековой Европы. — В кн.: Скандинавский сборник, вып. 15. Таллин, 1970, с. 51—62. Пашуто В. Т. Реваншисты-псевдоисторики России («Научно-популярная серия АН СССР»). М., 1971. Пашуто В. Т. Летописная традиция о «племенных княжениях» и варяжский вопрос, 1973. Новосельцев А. П., Пашуто В. Т., Черепнин Л. В. Пути развития феодализма (Закавказье. Средняя Азия, Русь, Прибалтика). М., 1972. Пашуто В. Т. Александр Невский (Серия «ЖЗЛ», вып. 542). М., Молодая гвардия, 1974, 1975. Пашуто В. Т., Флоря Б. Н., Хорошкевич А. Л. Древнерусское наследие и исторические судьбы восточного славянства. М., 1982. Пашуто В. Т. Русские историки-эмигранты в Европе. М., 1992. Пашуто В. Т. Русь. Прибалтика. Папство (Древнейшие государства Восточной Европы, 2008 год). — М.: Русский фонд содействия образованию и науке, 2011. — 688 с.

Літаратура Пашуто Владимир Терентьевич // Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. Лихачёв Д. С., Нарочницкий А. Л., Щапов Я. Н. К 60-летию члена-корреспондента АН СССР В. Т. Пашуто // История СССР. — М., 1978. — № 2. Нарочницкий А. Л., Нечкина М. В., Преображенский А. А. 60-летие В. Т. Пашуто // Вопросы истории. — 1978. — № 2. Буганов В. И. Труды В. Т. Пашуто по истории отечественного летописания // Летописи и хроники. 1980 г. М., 1981. Новосельцев А. П. Творческий путь В. Т. Пашуто // История СССР. 1984. № 4. Восточная Европа в исторической ретроспективе. К 80-летию В. Т. Пашуто / отв. ред. Т. Н. Джаксон и Е. А. Мельникова. М., 1999. Мельникова Е. А. В. Т. Пашуто // Историки России: Послевоенное поколение / сост. Л. В. Максакова. М., 2000. Чернобаев А. А. Историки России. — 2-е изд. — Саратов, 2000. — С. 390. — ISBN 5-85559-092-5. Мельникова Е. А. «Исторический источник неисчерпаем»: К 40-летию школы В. Т. Пашуто // Средние века. 2008. Вып. 69 (3). С. 9—45. Назаренко А. В. Два лица одной России: В. Т. Пашуто как русский историк // Назаренко А. В. Древняя Русь и славяне. М., 2009.

Спасылкі Профіль У.Ц. Пашута на афіцыйным сайце РАН Артыкул в «Словаре по истории России» Артыкул на сайце Цэнтру «Восточная Европа в античном и средневековом мире» ИВИ РАН Гістарычная спраўка на сайце Архіва РАН Мельникова Е. А. Владимир Терентьевич Пашуто (1918—1983) // Историки России: послевоенное поколение. М.: АИРО-XX, 2000. С. 177—184. Образование Литовского государства

Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Выпускнікі гістарычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта