«Танга» () — мультыплікацыйны фільм, створаны ў 1980 годзе польскай студыяй Se-ma-for, якая базуецца ў Лодзі.

Сюжэт Месца знаходжання камеры не змяняецца і паказвае пакой, у якім розныя людзі выконваюць розныя дзеянні. У пакоі ёсць ложак, стол, крэслы, шафа. Першы рух у фільме — мяч, які залятае ў пакой праз акно, за ім залазіць хлопчык і выносіць яго назад. Паступова ў пакой уваходзіць больш людзей, якія робяць нейкія рэчы, працэсы паўтараюцца і з’яўляюцца іншыя людзі. Сярод іншага паказаны закаханая пара, хлопчык з паветраным шарыкам, бабуля і спартсмен. Людзі праходзяць міма адзін аднаго і не ўзаемадзейнічаюць. Адзіны гук — гэта музыка танга.

Водгукі Mitternachtskino піша: «Танга — гэта неверагодна ажыўлены, забаўляльны калаж з фрагментаў жывых дзеянняў, які Рыбчынскі, як звычайна, тэхнічна рэалізуе амаль ідэальна. Грандыёзны твор анімацыйнага мастацтва, і, безумоўна, адзін з найпрыгажэйшых, разнастайных кароткаметражных фільмаў у сваім родзе».

Узнагароды Міжнародны фестываль анімацыйнага кіно ў Ансі Гран-пры — Збігнеў Рыбчынскі Узнагарода Кракаўскага кінафестывалю (Польшча): прыз «Бронзавы лайконік» — Збігнеў Рыбчынскі Узнагароды Кінафестывалю ў Оберхаўзене (Германія): вялікая ўзнагарода горада Оберхаўзен — Збігнеў Рыбчынскі узнагарода Міжнароднай федэрацыі кінапрэсы узнагарода кінаклубаў FICC узнагарода евангельскага журы Узнагароды Міжнароднага фестываля анімацыі ў Атаве: прыз глядацкіх сімпатый — Збігнеў Рыбчынскі рэкамендацыя журы — Збігнеў Рыбчынскі Прэмія «Оскар» Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук (ЗША): за найлепшы анімацыйны фільм — Збігнеў РыбчынскіПераможцы кароткаметражных фільмаў: «Оскар» 1983 года youtube.com 11.04.1983

Наступствы Фільм паклаў канец працы Рыбчынскага са студыяй «Se-ma-for». Нягледзячы на ваеннае становішча ў Польшчы яму дазволілі паехаць у ЗША, каб атрымаць Оскар, але адтуль ён не павярнуўся.

Катэгорыя:Мультфільмы 1980 года Катэгорыя:Фільмы Польшчы 1980 года Катэгорыя:Мультфільмы Польшчы Катэгорыя:Кароткаметражныя фільмы Польшчы