Аляксандр Аляксандравіч Салаўёў (, в. Салані, Ленінградская вобласць, РСФСР — ) — беларускі мастак тэатра. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1982).

Біяграфія Скончыў Ленінградскае Вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя В. І. Мухінай (1957), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1965). З 1965 года — у Віцебску. Мастак-пастаноўшчык, у 1977—1990 гадах — галоўны мастак Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа. Член Беларускага саюза мастакоў (1966).

Памёр 23 мая 2021 годаПамёр мастак-авангардыст Аляксандар Салаўёў. Пахаваны 25 мая на Мазурынскіх могілках у Віцебску.

Творчасць Працаваў у тэатральна-дэкарацыйным мастацтве, станковым жывапісе і графіцы.

Аформіў больш за 100 спектакляў, сярод якіх: «Сымон-музыка» паводле Я. Коласа (1976), «Кастусь Каліноўскі» У. Караткевіча (1978), «Парог» (1982), «Радавыя» (1984) А. Дударава, «Рамэа і Джульета» У. Шэкспіра (1986), «Мудрамер» М. Матукоўскага (1988), «Каварства і любоў» А. Петрушэўскай (1989) і інш.

Аўтар жывапісных работ: «Дзве птушкі» (1984), «Накцюрн» (1998), «Водбліскі» (2003), «Экспромт» (2008), «Папярэджанне» (2008), «Настальгія» (2008), «Рэквіем па дрэве» (2008), «Мара» (2008), «Кампазіцыя» (2009), «Галактыка» (2010), «Метамарфозы» (2010); трыпціха «Прысвячэнне жанчыне» (2007); цыклаў «Фарбы зямлі» (1974—1985), «Русь» (1975—1985), «Тэатр» (1977—1980), «Космас» (1978—1982) і інш.

Літаратура Цыбульский, М. Л. Соловьев Александр Александрович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 481.

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Тэатральныя мастакі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ленінградскай вобласці