Чашніцкі замак — колішняе абарончае збудаванне 16 ст. у мястэчку Чашнікі Вялікага княства Літоўскага (цяпер горад ў Віцебскай вобласці), на правым беразе ракі Улы.

Пабудаваны рускімі з дрэва, падчас акупацыі Полаччыны ў час Лівонскай вайны (1558—1583), у 1567 паводле загаду Івана IV пасля бітвы на Уле (1564). Спалены ў 1708 годзе. Пазней на месцы замка пабудаваны дамініканскі касцёл і кляштар, які ўзарвалі пасля 2-й сусветнай вайны і канчаткова знеслі ў канцы 1960-х гг. Цяпер на месцы замка знаходзіцца будынак гімназіі № 1 (колішняй СШ № 2), пабудаваны ў 1970 годзе.

Літаратура Брэжго, Б. Замкі Віцебшчыны. — Вільня: Друкарня Я. Левіна, 1933. — 38 с.: іл.

Катэгорыя:Замкі Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Славутасці Чашнікаў Катэгорыя:Замкі Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Чашнікаў