Помнік дзецям — ахвярам Вялікай Айчыннай вайны — помнік у вёсцы Красны Бераг Жлобінскага раёна Беларусі.

Апісанне Цэнтрам манументальнай кампазіцыі з’яўляецца «Плошча Сонца», ад якой па ўсім яблыневым садзе разыходзяцца алеі ў выглядзе прамянёў. Адна з алей — «Прамень Памяці» чорнага колеру — з’яўляецца галоўным уваходам у мемарыял і праходзіць праз «Мёртвы клас», які ўяўляе сабой 21 беласнежную школьную парту, настаўніцкі стол і класную дошку. Перад уваходам у клас стаіць бронзавая фігурка схуднелай дзяўчынкі-падлетка. На чорнай дошцы напісаны ліст дзіцяці — перадсмяротны ліст-запавет да бацькі ад 15-гадовай Каці Сусанінай. Яго знайшлі, калі разбіралі цагляны мур разбуранай печы ў адным з дамоў у вызваленым раённым цэнтры Лёзна Віцебскай вобласці. Сама дзяўчынка загінула ў фашысцкім рабстве 12 сакавіка 1943 года — у дзень свайго пятнаццацігоддзя. На тыльным боку класнай дошкі намаляваная карта Беларусі, дзе адзначаны яшчэ 16 канцэнтрацыйных лагераў (донарскіх), у якіх утрымліваліся дзеціМемориал в Красном Береге .

Далей, за школьнай дошкай, знаходзіцца частка мемарыяла, названая «Плошча Сонца», дзе размешчаны белы паруснік, які сімвалізуе мары дзяцей, якім не наканавана было спраўдзіцца. За паруснікам размешчаны 24 белых стэлы, у якіх умантаваныя дзіцячыя малюнкі ў выглядзе вітражоў. Самі малюнкі былі выкананы ў 1946 годзе дзецьмі мінскага Палаца піянераў.

Гл. таксама Жлобінскі гісторыка-краязнаўчы музей.

Літаратура Красны Бераг. Некранутая рэчаіснасць. Кніга першая./Аляксандр Пабалавец; — Барк, 2016. — 204 с.: іл. — ISBN 978-985-7065-56-1. Красны Бераг. Людзі, іх лёсы і справы. Кніга другая./Аляксандр Пабалавец; артыкулы Л.Рэйдэр, А. Хлапкова і М. Шуканава. — Барк, 2017. — 192 с.: іл. — ISBN 978-985-7065-72-1. Красны Бераг. Шануй бацькоў сваіх. Кніга трэцяя /Аляксандр Пабалавец; — ПАМвыдат, 2019. — 108 с.: іл.

Спасылкі Мемарыяльны комплекс і музей «Дзецям — ахвярам вайны» . Всем детям — жертвам войны — посвящен мемориал в Красном Береге Мемориал «Памятник детям-жертвам Великой Отечественной войны» в деревне Красный Берег

Катэгорыя:Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі Катэгорыя:Помнікі Гомельскай вобласці Катэгорыя:Славутасці Жлобінскага раёна Катэгорыя:Красны Бераг (Жлобінскі раён) Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Леаніда Левіна Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Галіны Левінай Катэгорыя:Творы Аляксандра Фінскага Катэгорыя:Творы Максіма Пятруля