Кеё Эрык «Кеке» Росберг (; нар. , Сольна, лен Стакгольм, Швецыя) — фінскі аўтагоншчык, чэмпіён свету па аўтагонках у класе Формула-1 1982 года.

Першы рэгулярны фінскі пілот і першы чэмпіён свету Ф1 з гэтай краіны. З’яўляецца пераможцам апошняй у гісторыі пазазаліковай гонкі Формулы-1 — Гонкі чэмпіёнаў 1983. Менеджар свайго сына — Ніка Росберга, які прадстаўляе Германію. З 1992 па 1995 год выступаў у чэмпіянаце ДТМ за «Опель», атрымаўшы адну перамогу. Таксама з’яўляецца ўладальнікам каманд у ДТМ і Ф3.

Катэгорыя:Пілоты Формулы-1 з Фінляндыі