Ёхен Рынт (, поўнае імя Карл Ёхен Рынт , , — , Монца) — аўстрыйскі аўтагоншчык, чэмпіён свету 1970 года ў аўтагонках у класе Формула-1. Чэмпіёнскі тытул атрымаў пасмяротна, бо разбіўся пры правядзенні Гран-пры Італіі, але заробленых на папярэдніх этапах ачкоў хапіла для заваёвы чэмпіёнскага тытула.
Біяграфія Нарадзіўся 18 красавіка 1942 года ў Майнцы (Германія). Бацькі загінулі ў 1943 годзе падчас бамбардзіроўкі Гамбурга. Выхаваннем займаліся дзядуля і бабуля па матчынай лініі. Вырас у Грацы (Аўстрыя).
У 1967 годзе ажаніўся з фінскай фотамадэллю Нінай Лінкальн, з якой меў дачку Наташу.
Кар’ера 24 гадзіны Ле-Мана Ёхен Рынт чатыры разы прымаў удзел у 24 гадзінах Ле Мана — з 1964 па 1967 год. У першую спробу сышоў не праехаўшы ніводнага круга. У 1965 годзе перамог у экіпажы з амерыканцам Мастэнам Грэгары на Ferrari 250LM. Яны перасеклі фінішную рысу на пяць кругоў наперадзе другога месца і на восем кругоў наперадзе трэцяга. Наступныя дзве гонкі скончыліся сходам з дыстанцыі: у 1966 годзе пасля васьмі кругоў з-за праблем з рухавіком у ягонага Ford GT40, а ў 1967 годзе пасля 103 кругоў.
Формула-1 Дэбютаваў у Формуле-1 у жніўні года за рулём Brabham BT11-BRM на гран-пры Аўстрыі. Кваліфікаваўся 13-м, але сышоў з дыстанцыі з-за праблем з рулявым кіраваннем.
У годзе падпісаў трохгадовы кантракт з камандай Cooper. У гонцы ў Спа ў чэрвені 1966 года заваяваў свой першы подыум у Формуле-1, заняўшы другое месца.
Сезон года выступаў за Brabham, на якім здолеў прадэманстраваць хуткасць і заваёўваць поулы, але каб атрымаць перамогу не хапала надзейнасці машыны.
У годзе падпісаў кантракт з камандай «». Першую перамогу ў Формуле-1 здабыў на Гран-пры ЗША ў Уоткінс-Глен.
Першай перамогай у сезоне года стала перамога ў Манака. Пасля яшчэ выйграў чатыры гонкі запар — гран-пры Нідэрландаў, Францыі, Вялікабрытаніі і Германіі. 5 верасня 1970 года ўрэзаўся ў агароджу падчас трэніроўкі на гран-пры Італіі. У выніку аварыі загінуў. Заробленых на папярэдніх этапах ачкоў хапіла для заваёвы тытула. На дадзены момант з’яўляецца адзіным, хто стаў чэмпіёнам Формулы-1 пасмяротна.
Спасылкі
Катэгорыя:Пілоты 24 гадзін Ле-Мана Катэгорыя:Аўтагоншчыкі Аўстрыі Катэгорыя:Гоншчыкі, якія загінулі падчас заездаў