Дэні Халм (, , Нельсан, Новая Зеландыя — , Новы Паўднёвы Уэльс, Аўстралія) — новазеландскі аўтагоншчык, удзельнік чэмпіянатаў свету па аўтагонках у класе Формула-1, чэмпіён свету ў 1967 годзе за каманду Brabham. Першы чэмпіён свету Формулы-1, які памёр ад натуральных прычын (падчас гонкі Bathurst 1000 у яго здарыўся сардэчны прыступ).
Паміж сваім дэбютам у Манака ў 1965 годзе і яго фінальнай гонкай на Гран-Пры ЗША 1974 года ён стартаваў 112 раз, атрымаўшы восем перамог і 33 разы падняўшыся на п’едэстал гонару. Ён таксама заняў трэцяе месца ў агульным заліку ў 1968 і 1972 гадах.
Халм прадэманстраваў ўніверсальнасць, дамініруючы ў Канадска-Амерыканскім Кубку (Can-Am) для спартыўных аўтамабіляў Групы 7. Як член каманды McLaren, якая выйграла пяць тытулаў запар у перыяд з 1967 па 1971 год, ён двойчы выйграваў індывідуальны чэмпіянат пілотаў і чатыры разы займаў другое месца.
Халм сышоў з Формулы-1 у канцы сезона 1974 года, але працягнуў ўдзельнічаць у гонках Australian Touring Cars.
Катэгорыя:Спартсмены Новай Зеландыі Катэгорыя:Пераможцы Гран-пры Формулы-1 Катэгорыя:Пілоты Формулы-1, якія выступалі на Brabham Катэгорыя:Пілоты Формулы-1, якія выступалі на McLaren Катэгорыя:Пілоты 24 гадзін Ле-Мана