Саламон Яфімавіч Шульман (вядомы таксама як Сол Шульман і Сямён Шульман; 20 студзеня 1936, Бабруйск — 6 верасня 2017, Мельбурн) — , і , падарожнікСоломоново решение // газета «Время». Новости Казахстана.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і настаўніка біялогіі Яфіма Ізраілевіча ШульманаОльга Смолякова. Соломоновы решения і ўрача-педыятра Ніны Генрыхаўны Уфлянд (1902—1989)Уфлянд, Нина Генриховна .

Маці нарадзілася ў Глуску ў рэлігійнай яўрэйскай сям’і. Вучылася ў Арлоўскай гімназіі, Бабруйскім медвучылішчы, Днепрапятроўскім медыцынскім інстытуце (у вядомага псіхіятра і псіханеўролага ). Працавала медработнікам у Стрэшыне, у 1926 годзе адкрыла першую дзіцячую кансультацыю ў Глуску, у 1929 годзе прызначана загадчыцай і тэрапеўтам новай Бабруйскай акруговай амбулаторыі, потым перайшла ў гарадскі дзіцячы дыспансер.

У 1941 годзе маці з Саламонам і дачкой здолела ўцячы з Бабруйска. Бацька раней быў мабілізаваны. Дзед па маці забіты у першыя дні акупацыі, баба — у гета ў 1942 годзе. Ваенны час прайшоў у Сярэдняй Азіі, маці працавала ў розных медустановах, у т.л. галоўным урачом дзіцячага косцева-туберкулёзна-лёгачнага санаторыя у Бухары. У 1944 годзе сям’я прыехала ў Мінск, потым вярнулася Бабруйск.

Са студзеня 1945 года маці галоўны ўрач Бабруйскага тубдыспансераЯнушкевич А. С., Воробьев В. О., Березко А. П. Становление и развитие противотуберкулезной службы Могилевской области // Recipe = Рецепт. Приложение 2018. — С. 46., пазней і дзіцячага аддзялення абласной бальніцы, дзе ўпершыню ў краіне ўвяла шпіталізацыю дзяцей абавязкова разам з маці, што значна скараціла тэрміны выздараўлення і ўзровень смяротнасці. Ніна Уфлянд была вядомым ў Бабруйску чалавекам, праз адданасць працы і дасканалы кантакт з дзецьмі да яе як педыятара мэтанакіравана звярталісяОльга Смолякова. Записки детского врача .

У аўтабіяграфічнай кнізе «Маці і сын», Саламон Шульнам успамінае: «Яна рашала са мной задачы па матэматыцы, калі я вучыўся на інжынерным факультэце, і правіла мае сцэнарыі, калі я вучыўся ў інстытуце кінематаграфіі. Яна вывучала музычныя гамы, дапамагаючы маёй сястры, яна была палітыкам, стратэгам, лідарам, дапамагаючы мужу арыентавацца ў складаных сітуацыях тых гадоў… Мама была ўлюбёнкай свайго калектыву і вечным цэнтрам застольнай весялосці», — успаміны маці, напісаныя ў 1984—1989 гадах, увайшлі ў склад кнігі пад умоўнай назвай «Нататкі дзіцячага ўрача»Записки детского врача .

Паводле першай адукацыі Саламон Шульман быў інжынерам. У 1966 годзе скончыў факультэт кінарэжысуры Інстытута кінематаграфіі (УДІК).

Быў адным з заснавальнікаў папулярнага дакументальнага серыяла «Альманах кинопутешествий» (мастацкі кіраўнік ), над якім працаваў у 1963—1973 гадах. Працаваў на кінастудыях СССР, Югаславіі, Германіі, ЗША, Італіі, Аўстраліі. Аўтар больш за 40 дакументальных фільмаў, 5 мастацкіх кінасцэнарыяў, шэрагу літаратурных і публіцыстычных твораў, апублікаваных у многіх краінах свету. Узначальваў кінаэкспедыцыі да Паўночнага полюса, на вяршыні Паміра, астравы Акіяніі, у джунглі Афрыкі, пустыні Аўстраліі.

Лаўрэат . Член Прэзідыума Еўразійскай акадэміі тэлебачання і радыё. Член і Гільдыі кінарэжысёраў Расіі, член chuprinin: Писатели Австралии // chuprinin.livejournal.com, член Гільдыі драматургаў Аўстраліі. Прафесар італьянскага дзяржаўнага ўніверсітэтаСол Шульман: правда без жанров // газета «Оренбургский университет». Яго публічныя выступы нязменна прыцягвалі да сябе шматлікія студэнцкія аўдыторыі Італіі, Англіі, Германіі, ЗША, Аўстраліі.

Апошнія гады жыў у Мельбурне (Аўстралія). Памёр 6 верасня 2017 годаПрофессор свободной жизни. Памяти Соломона Шульмана // «ЭкоГрад».

Асабістае жыццё У 1964—1967 гадах быў у грамадзянскім шлюбе з Таццянай Самойлавай.

Прэміі і ўзнагароды

1964 — Першая прэмія Саюза журналістаў СССР па кіно на Усесаюзным КФ ў Ленінградзе за дакументальна-публіцыстычны фільм «Сярод белага дня» («Весткі», Масква, 10-08-1964). 1971 — прэмія на міжнародным КФ ў Чэхаславакіі за дакументальны фільм «На схілах Эльбруса» і «У старажытнай Хіве». 1976 — Першая прэмія на міжнародным конкурсе кінадраматургаў у Югаславіі за кінасцэнарый «Катастрофа» («Навіны», Бялград, 20-01-1976). 1998 — Лепшая кніга месяца па раздзелу «Біяграфіі» — ацэнка журы прафесійнай крытыкі за кнігу «Улада і лёс» («Весткі», Масква, 29-05-98 г.). 2006 — «Знак згоды» III ступені, (Міжнародная канфедэрацыя журналісцкіх саюзаў, 2006 г.)

Бібліяграфія

1974 — Na kraju zemlje («AS» # 1, Yugoslavia) 1982 — Россия умирает от смеха 1985 — Инопланетяне над Россией 1996 — В стране снегов и вулканов (записки кинодокументалиста) («Новое русское слово», New York) 1998 — Власть и судьба — М.: Остожье, 1998. — 464 с. Тираж 11 000 экз. ISBN 5-86095-100-0 1998 — Континент, где верят в удачу (GEO #7) 2002 — Kings of the KremlinKings of the Kremlin | GB-Russia Society Journals 2004 — Мы уходим последними… 2004 — Променад по социалке 2006 — Завтра не приходит никогда (National Geographic, TRAVELER #6-7) 2007 — Ядерный век (киноповесть) 2009 — Мать и Сын. Еврейские мотивы… / Нина Уфлянд, Сол Шульман. — Москва: Параллели, 2009. — 208 с. (у суаўтарстве з Нінай Уфлянд) 2011 — Австралия — Terra Incognita (Когда звери ещё были людьми) — М.: Альпина нон-фикшн, 2011. — 228 с. + 16 с. вкл. ISBN 978-5-91671-109-7

Фільмаграфія (скарочаная)

Аўтар-рэжысёр * 1963 — Чорныя пяскі Кара-кумаў 1964 — Сярод белага дня 1965 — Памір — дах свету 1966 — Даліна Сумбары 1967 — У сэрцы Афрыкі 1968 — Землятрус 1968 — Там, дзе зімуюць караблі 1969 — На схілах Эльбруса 1969 — У старажытнай Хіве 1970 — На краю зямлі 1971 — У скіфскіх стэпах (Сіваш) 1973 — Алаід — агністы кратар 1974 — Краіна маіх ворагаў 1984 — Арт-Нова 1985 — Народжаныя пад вадой 1990 — Мастацкія скарбы свету 2004 — Паляўнічыя за апаламі 2006 — Белы чалавек у яме

Сцэнарыі

1968 — «Ядзернае стагоддзе» (СССР, Масфільм)Харакири: Рассказ шестидесятника. | РС — Поверх барьеров с Иваном Толстым (24 апр 2012) 1975 — «Катастрофа» (Югаславія, «FRZ») 1978 — «Маўчанне» («The Silence», Аўстралія, «Victoria Film Corporation Co.») 1980 — «Яўрэйская віза» («the Jewish Ticket», Аўстралія, «Australian Film Commission») 2007 — «Палкоўнік Конда» (Казахстан, «Capital Group Ltd.SA»)

Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя