Ньюберы () — горад у Вялікабрытаніі. Знаходзіцца на рацэ Кенет у графстве Беркшыр, за 90 км на захад ад Лондана. Насельніцтва — каля 50 тысяч чалавек. З горадам Бат Ньюберы злучаны каналам Кенет — Эйван.

Галоўнай славутасцю Ньюберы з’яўляецца старадаўні замак — Донінгтан.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Рычард Адамс (1920—2016) — англійскі пісьменнік.

Гарады-пабрацімы

Катэгорыя:Гарады Англіі Катэгорыя:Беркшыр