22-і пяхотны полк — полк лінейнай пяхоты, створаны загадам Напалеона летам 1812 года з рэкрутаў і добраахвотнікаў земляў былога Вялікага княства Літоўскага.
Гісторыя
Шэфам палка быў прызначаны Станіслаў Чапскі. Заступнікам яго быў Ігнацы Вінцэнт Гільхен (Ignacy Wincenty Hilchen), былы капітан польскіх легіёнаў у Італіі, шэфамі батальёнаў сталі Антоні Мяшкоўскі (Antoni Mieszkowski) — былы капітан 8-га пп, Кастанты Лашэўскі (Konstanty Łaszewski) — былы капітан 6-га пп, Язерскі (Jezierski) і Бітнэр (Bitner) — дзе служылі раней, не вядома. Цэнтрам фармавання быў Менск. Кантаністы з прыгонных сялян набіраліся ў асноўным з Менскага дэпартамента.
Першы бой полк прыняў 13 лістапада 1812 года пад Новым Свержанем, дзе ад генерала Ламберта пацярпеў паразу. Рэшткі палка з баямі адышлі ў Менск і былі накіраваны ў Барысаў для ўзмацнення гарнізона Барысаўскай крэпасці. 18 лістапада 1812 года гарнізон крэпасці разбіты, рэшткі палка пераправіліся на левы бераг Бярэзіны. Пасля заняцця Барысава французамі вялікалітоўскія жаўнеры далучыліся да еўрапейскіх аддзелаў, з якімі пераправіліся ў Студзёнцы на правы бераг ракі. Падчас Стахаўскай бітвы 26-28 лістапада 1812 года рэшткі палка знаходзіліся ў рэзервах, удзелу ў гэтай бітве не бралі, але, магчыма, удзельнічалі ў апошняй бітве пад Касцюкамі, дзе абаранялі масты праз Гайну. Жаўнеры палка з Вільні адышлі ў Варшаву, потым далучыліся да гарнізона Модліна, які склаў зброю 25 снежня 1813 года.
Строй Строй узору 1810 года, як у войску Герцагства Варшаўскага. Курткі гранатавыя з кармазінавымі кантамі. Рабат белы. На рагатыўках ці ківерах над нумарной бляхай Арол з Пагоняй. У 1813 годзе, напэўна, Пагоня.
Сцягі палкавыя Не захаваліся. Гембаржэўскі апісваў сцяг 19-га пяхотнага палка як чырвона-блакітны з белым Арлом. Напэўна, сцяг 22-га пяхотнага палка быў падобны. У Варшаве захоўваюцца чырвона-блакітныя сцягі з Арлом без нумара палка з часоў 1812 года. Напэўна, сярод іх ёсць сцягі палкоў, сфарміраваных на тэрыторыі былога ВКЛ.
Артэфакты з музеяў і прыватных калекцый
У прыватных калекцыях знаходзяцца гузікі гэтага палка вялікія і малыя. Гузікі латунныя, выпуклыя, з падвойным кантам, ножка пляскатая свідраваная. На гузіку лічба 22 ў лаўрах.
Гл. таксама 18-ы літоўскі пяхотны полк 19-ы літоўскі пяхотны полк 20-ы літоўскі пяхотны полк 21-ы літоўскі пяхотны полк
Літаратура A. Tomaszewicz. Wojsko Wielkiego Księstwa Litewskiego w roku 1812 // Nasz Czas. — 2006. — № 18. W. Bagiński. Dawne guziki polskie. Kraków: Nakład towarzystwa numizmatycznego, 1899. B. Gembarzewski. Wojsko Polskie, Księstwo Warszawskie 1807—1814. Warszawa, 1905, reprint wyd. Kurpisz, Poznań, 2003. H. L. Gaidis. Napoleon’s Lithuanian Forces // LITUANUS. — 1984. — Vol. 30, № 1. Guziki. Polskie guziki wojskowe od XVI do końca XX wieku. Przewodnik dla kolekcjonerów. Warszawa, 1999. J. Tyszkiewicz. Historia 17 pułku ułanów na tle wojsk litewskich 1812—1814 / w opracowaniu D. Nawrota, A. Nieuważnego. Gdynia: Wydawnictwo «Armagedon», 2004. J. R. Elting. Napoleonic uniforms, vol. I—IV, 1993. C. Lienhart, R. Humbert. Les uniformes de l’Armee Francaise. Leipzig, 1908. D. Nawrot. Litwa i Napoleon w 1812 roku. Katowice, 2008. Акты Виленской археографической комиссии. Т. XXXVII. Вильна, 1912. Вильна в 1812 году. В память столетней годовщины Отечественной войны. Составил Ф. А. Кудринский. С факсимиле Императора Александра I, Наполеона и некоторых русских генералов. Вильна: Издание Управления Виленскаго Учебнаго Округа Типография А. Г. Сыркина, 1912. И. Кудряшов. Вооруженные силы Литовского княжества 1812 года // Старый барабанщик. — 1992. — № 1. — С. 20—27. В. Швед, С. Данскіх. Заходні рэгіён Беларусі ў часы напалеонаўскіх войнаў. 1805—1815 гады. — Гродна: ГрДУ імя Янкі Купалы, 2006. Сборник Императорского Русского исторического общества. Т. 128. Петербург, 1909. Часовая мінская газета. 1812 год. — Мн.: Выд. В. Хурсік, 2008.
Катэгорыя:З’явіліся ў 1812 годзе Катэгорыя:1812 год у Беларусі Катэгорыя:Літоўскае войска ў вайне 1812 года