Іван Іосіфавіч Дружалоўскі () — дзяржаўны дзеяч БССР, Міністр тарфяной прамысловасці БССР (1965—1970), рэктар Беларускага політэхнічнага інстытута (1934—1936).

Біяграфія Нарадзіўся 8 кастрычніка 1905 года у Вільні ў сям’і рабочага.

Працоўную біяграфію пачаў у 1919 годзе экспедытарам на чыгунцы ў Гомелі, працаваў слесарам, старшынёй прафкама, інспектарам па прафесійна-тэхнічнай адукацыі ў сістэме чыгункі. У 1931 годзе прызначаны дырэктарам Мінскага хіміка-тэхналагічнага тэхнікума, які быў створаны ў 1930 годзе. Пасля скасавання шэрагу невялікіх інстытутаў у 1934 годзе быў прызначаны рэктарам (ва ўзросце 29 гадоў) адроджанага Беларускага політэхнічнага інстытута. У 1936 годзе стаў дырэктарам кінафабрыкі «Беларусь» у Ленінградзе. З 1940 па 1953 гады займаў пасаду намесніка наркама мясцовай і паліўнай прамысловасці БССР, працаваў у тарфяной прамысловасці.

У гады Вялікай айчыннай вайны працаваў у штабе партызанскага руху.

У пасляваенны час працаваў намеснікам, першым намеснікам міністра мясцовай і паліўнай прамысловасці БССР (1953—1957), начальнікам упраўлення тарфяной прамысловасці (1957—1965) Саўнаргаса БССР, Міністрам тарфяной прамысловасці БССР (1965—1970). У 1970 годзе пайшоў на пенсію. Абіраўся членам рэвізійнай камісіі ЦК КПБ.

Памёр 2 мая 1990 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага сцяга, Знак Пашаны (1944), медалямі.

Літаратура

Спасылкі Гісторыя БНТУ

Катэгорыя:Рэктары БНТУ Катэгорыя:Міністры паліўнай прамысловасці БССР Катэгорыя:Члены Рэвізійнай камісіі КПБ Катэгорыя:Намеснікі народных камісараў БССР Катэгорыя:Намеснікі міністраў БССР