Заходнечэшскі ўніверсітэт у Пльзені () — чэшская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Пльзень.
Характарыстыка Універсітэт быў утвораны ў выніку зліцця Вышэйшай школы механікі і электратэхнікі і Педагагічнага факультэта ў Пльзені Карлавага ўніверсітэта. Першая ўстанова была заснавана ў 1949 годзе ў складзе Чэшскага тэхнічнага ўніверсітэта ў Празе. У 1953 годзе яна стала незалежнай ВНУ. Педагагічны факультэт быў створаны ў 1948 годзе як Пльзеньскі філіял педагагічнага факультэта Карлавага ўніверсітэта. У 1953 годзе ён стаў асобнай ВНУ, а пазней быў перайменаваны ў Педагагічны інстытут. Абедзве ўстановы аб’ядналіся ў 1991 годзе ў Заходнечэшскі ўніверсітэт.
Факультэты і інстытуты Факультэт дызайну і мастацтва Эканамічны факультэт Факультэт электратэхнікі Філасофскі факультэт Педагагічны факультэт Юрыдычны факультэт Факультэт машынабудавання Факультэт медыцынскіх навук Інстытут моўнай падрыхтоўкі
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Чэхіі Катэгорыя:Пльзень