Вышэйшая камуністычная сельскагаспадарчая школа Беларусі імя У. І. Леніна (ВКСГШБ) — навучальная ўстанова, якая існавала з кастрычніка 1932 года да сакавіка 1939 года ў Мінску. Створана на базе Камуністычнага ўніверсітэта Беларусі. Мела сваю друкарнюhttps://elib.bsu.by/handle/123456789/183173.

Рыхтавала арганізатараў сацыялістычнай сельскай гаспадаркі, кіруючых партыйных і савецкіх работнікаў раённага звяна. Кафедры ў 1934 годзе: палітэканоміі, эканамічнай палітыкі, ленінізму і гісторыі партыі, дыялектычнага матэрыялізму, гісторыі народаў СССР, усеагуальнай гісторыі, арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, аграноміі, жывёлагадоўлі, механізацыі сельскай гаспадаркі.

Па стане на студзень 1938 года рэктарам навучальнай ўстановы быў Юраў.

Рэарганізавана ў сельскагаспадарчы тэхнікум.

Літаратура

Спасылкі Государственное учреждение «Национальный архив Республики Беларусь» — Фонд 1398 — Высшая коммунистическая сельскохозяйственная школа Белоруссии им. В. И. Ленина (ВКСХШБ), г. Минск

Катэгорыя:1932 год у Мінску Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Мінска Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Уладзіміра Леніна