Вяліканямко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Вялікія Нямкі.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Свяцілавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Веткаўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Маланямкоўскага і Пералёўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Веткаўскім раёне БССР. У 1931 годзе з часткі сельсавета ўтвораны Маланямкоўскі сельсавет. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Свяцілавіцкага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Казацка-Балсунскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 17 снежня 1956 года ў складзе Чачэрскага раёна, з 14 лістапада 1957 года — Веткаўскага раёнаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных № 562 // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 11., з 25 снежня 1962 года — Гомельскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Веткаўскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Вяліканямкоўскага сельсавета 7 населеных пунктаў. 23 лістапада 2021 года скасаваны пасёлак НоваміхайлаўкаРешение Ветковского районного Совета депутатов от 23 ноября 2021 г. № 213 Об упразднении поселка Новомихайловка Ветковского района.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (7 населеных пунктаў) — 819 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 94,6 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 0,6 % — украінцы, 0,5 % — армянеЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (7 населеных пунктаў) — 606 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Свяцілавіцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Чачэрскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Гомельскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе