Манастыр Святога Іллі — былы найстаражытнейшы манастырскі комплекс у Іраку, знаходзіўся каля Масула. Належыў Халдзейскай каталіцкай царкве

Гісторыя Кляштар пабудаваны ў 595 годзе. У 1743 годзе 150 манахаў, якія адмовіліся прыняць іслам, былі пакараныя па загадзе персідскага генерала. У 2003 годзе дах манастыра быў праламаны вежай ад танка, іракская армія скідала там адходы, а амерыканскія дэсантнікі, першапачаткова не распазнаўшы каштоўнасць пабудовы, нанеслі на яе сцены свой дэвіз фарбай.

Манастыр, налічваў 26 пакояў, уключаючы капліцу і санктуарый.

Па сцвярджэнні аналітыкаў, манастыр быў разбураны баевікамі ІДІЛ ў прамежак паміж жніўнем і вераснем 2014 года. Для зносу выкарыстоўваліся бульдозеры і выбухоўка.

Катэгорыя:Халдзейская каталіцкая царква Катэгорыя:Славутасці Ірака Катэгорыя:Кляштары Катэгорыя:Масул Катэгорыя:Дзяржава Сасанідаў