Жан-Жорж Наве́р (, , — , Сен-Жэрмен-ан-Ле) — французскі балетны танцор, харэограф і тэарэтык балета, стваральнік балетных рэформаў. Лічыцца заснавальнікам сучаснага балета. Дзень яго нараджэння 29 красавіка па рашэнні ЮНЕСКА з 1982 года адзначаецца як .
Біяграфія Вучыўся ў Ж. Д. Дзюпрэ і Л. Дзюпрэ.
У 1743 годзе Ж.-Ж. Навер атрымаў першы ангажэмент у парыжскім тэатры Апера-Камік.
У 1745—1747 гадах выступаў у прыдворнай оперы ў Берліне, затым у Марселі, у 1750 — у Ліёне (у 1751—1752 гадах узначальваў балетную трупу як балетмайстар).
У 1754 годзе паставіў у парыжскай Апера-Камік свой першы вядомы балет «Кітайскае свята» (музыка страчана). У гэтым і ў наступных балетах — «Крыніца юнацтва» (1754) і «Фламандскія забавы» (1755) (музыка неввядомая), Навер прытрымваўся прынцыпу маляўнічасці, беручы за ўзор станковыя карціны, габелены, вырабы з фарфору.Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.- М.: Советская энциклопедия, 1981.- 623 стр. с илл.
У 1755—1757 гадах Навер гастраляваў у Лондане па запрашэнні знакамітага акцёра Д. Гарыка. Знаёмствам з Гарыкам Навер тлумачыў пералом у сваіх эстэтычных поглядах — адмова ад выяўленчасці дзеля дзейснасці харэаграфіі. Аднак сутнасць яго рэформы, якая выявілася ў зацвярджэнні дзейснага балета, перш за ўсё звязана з росквітам асветніцкай думкі напярэдадні Вялікай французскай рэвалюцыі. У 1757 годзе Навер паставіў у Ліёне балет «Рэўнасць, або Святкаванні ў сералі» (музыка, верагодна, ), у якім выразна праступілі дзейсныя матывы, азначыліся драматычныя характары.
У 1760 годзе Навер запрашаецца ў Штутгарт, дзе правёў сем гадоў і дзе яго вучнем стаў выбітны танцор і харэограф, будучы прапагандыст творчасці і ідэй Навера . У Штутгарце герцаг Карл II Вюртэмбергскі, вялікі знаўца і аматар тэатра, стварыў для служыцеляў мастацтваў свабоднае творчае становішча, што прыцягнула шмат таленавітых людзей: музыкаў, артыстаў, мастакоў. 11 лютага 1763 года да дня нараджэння герцага Навер паставіў балет на музыку , які таксама жыў у Штутгарце, «», дзе ўвасобіў свае асноўныя балетныя рэформы. Адмовіўшыся ад недарэчных вялікіх парыкоў і масак, якія закрывалі твар, Навер упершыню ўвёў у балет пантаміму. У прэм’ерным спектаклі сярод асноўных выканаўцаў былі заняты: Нэнсі Леўер (Медэя), Гаэтана Вестрыс (Ясон), Анджыёла Вестрыс (Крэон), (Ээн), (Крэуза). Гэтая пастаноўка стала рэвалюцыйнай у харэаграфіі і мела такі вялікі поспех, што ў Еўропе пачалося паступовае засваенне рэформ Навера. Да яго накіраваліся вучні і прыхільнікі, якія жадалі з ім працаваць. Да 1764 года Навер кіраваў трупай з пятнаццаці салістаў і кардэбалетам з дваццаці трох мужчын і дваццаці адной жанчыны.
У 1767 годзе Навер заключыў кантракт з оперным тэатрам Вены, дзе супрацоўнічаў з К. В. Глюкам (балеты ў операх «Парыс і Алена» і «Арфей і Эўрыдыка»). Як прадстаўнік венскага тэатра Навер працаваў у Нойштаце і Мілане (1770—1771). У Вене супрацоўнічаў таксама з кампазітарамі і . На музыку Ё. Старцэра Навер склаў балеты «Дон Кіхот» (1768), «Роджэр і Брадаманта», «Пяць султанш» (1772), «Адэль дэ Понцье» і «Пакінутая Дыдона» (абодва — 1773), «Гарацыі і Курыяцыі» — па трагедыі П. Карнеля (1775). На музыку Аспельмайра — «Аціс і Галатэя», «Помшчаны Агамемнан» (абодва — 1772), «Іфігенія ў Таўрыдзе» (1773), «Апелес і Кампаспа» (1774) і інш. У іх Навер творча адгукаўся на кліч перадавой думкі свайго часу.
У 1776—1781 гадах Навер узначальваў балетную трупу Парыжскай оперы, аднак яго задумы сустрэлі супраціў з боку кансерватыўнай трупы і заўсёднікаў тэатра, якія не жадалі нічога мяняць. У 1781 годзе Новер напісаў свае распрацоўкі па будаўніцтве новай залы Парыжскай Оперы «Каментар па будаўніцтве залы» (). Супрацьстаянне з трупай, не жадаючай прызнаваць новыя павевы ў балеце, адымала шмат сіл і часу; заняты працай, Навер пакінуў пасаду ў Парыжскай Оперы (гэтую пасаду заняў яго вучань і паплечнік ) і наступнае дзесяцігоддзе праводзіў пераважна ў Лондане, узначальваючы балетную трупу ў тэатры «».
Навер вярнуўся ў Францыю, дзе займаўся ўжо толькі тэарэтычнай працай. Памёр 19 кастрычніка 1810 года ў Сен-Жэрмен-ан-Ле.«Noverre, Jean Georges». Encyclopædia Britannica. Vol. 19 (11th ed.). Cambridge University Press. p. 839.
Творчасць
Як харэограф сцвярджаў дзейсны танец, зрабіў балет самастойным відам сцэнічнага мастацтва.
Схіляючыся перад аўтарытэтамі Вальтэра, Дзідро, Навер насаджаў на балетнай сцэне ідэі высокага абавязку і глыбокіх пачуццяў. Але ён прызнаваў за балетам права парушаць класіцысцкія адзінствы месца, часу і дзеянні і ажыццяўляў гэта ў пастаўленых ім спектаклях у інтарэсах галоўнага — логікі пантамімнага дзеяння, падпарадкаванай законам музыкі. На глебе музыкі Навер упарадкаваў і развіў структурныя формы акадэмічнага балетнага танца — сольнага і ансамблевага.
Захаваліся назвы 80 балетаў, 24 балеты ў операх, 11 дывертысментаў. Яго найлепшыя пастаноўкі адметныя драматычна-выразнымі пластычнымі вобразамі: «Рэўнасць, або Святкаванні ў сералі» (1757, музыка, верагодна, ); «Псіхея і Амур», «Смерць Геркулеса» (абедзве 1762), «» (1763), «Апелес і Кампаспа» (1776; усе на музыку ), «Дон Кіхот» (1768), «Гарацыі і Курыяцыі» (1775; абедзве на музыку ); «Іфігенія ў Таўрыдзе» на музыку (1773), «Іфігенія ў Аўлідзе» (1793) і «Свавольствы кахання» (1794; абедзве на музыку Мілера).
Аўтар кнігі «Пісьмы пра танец і балеты» (1760), дзе выклаў свае погляды на балет як самастойны спектакль з моцнай сюжэтнай інтрыгай, лагічна і паслядоўна развітым дзеяннем, з героямі — носьбітамі моцнага запалу. Кніга выйшла ў Ліёне і Штутгарце (1760) і неаднаразова перавыдавалася. Метад Навера-харэографа быў працягнуты яго непасрэднымі спадчыннікамі — , , .
Творчасць Навера значна паўплывала на развіццё сучаснага балета.
Літаратура
Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.- М.: Советская энциклопедия, 1981.- 623 стр. с илл.
Катэгорыя:Артысты балета паводле алфавіта Катэгорыя:Артысты балета Францыі Катэгорыя:Артысты балета XVIII стагоддзя Катэгорыя:Балетмайстры паводле алфавіта Катэгорыя:Балетмайстры Францыі Катэгорыя:Балетмайстры Аўстрыі Катэгорыя:Балетмайстры Вялікабрытаніі Катэгорыя:Балетмайстры XVIII стагоддзя Катэгорыя:Балетныя педагогі паводле алфавіта Катэгорыя:Балетныя педагогі Францыі Катэгорыя:Балетныя педагогі Аўстрыі Катэгорыя:Балетныя педагогі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Балетныя педагогі XVIII стагоддзя