Пале́скі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Палессе.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Чачэрскага раёна Гомельскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чачэрскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Чачэрскага раёна. 13 лістапада 1987 года скасаваны пасёлак Новая НіваРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 13 лістапада 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923).. 28 кастрычніка 1991 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сідаравіцкага сельсавета. 4 красавіка 2006 года ў склад Нісімкавіцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Валосавічы, Рудня Барталамееўская, Сідаравічы, пасёлкі Дзяржынскі і Перадавік)Решение Гомельского областного Совета депутатов от 14 апреля 2006 г. № 253 Об изменении границ Полесского и Нисимковичского сельсоветов Чечерского района. 24 верасня 2025 года скасаваны пасёлкі Бязбожнік, Заручча, Калініна.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 718 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 95,5 % — беларусы, 4,3 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 552 чалавекі.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе