Ато́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Отар.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Чачэрскага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Іпалітаўскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чачэрскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года у склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Чачэрскага пассавета перададзены 8 населеных пунктаў (Ганнаполле, Захарполле, Кавалёў Рог, Мяжэлішча, Новае Захарполле, Сапрыкі, Юны, Ядзінства), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Захарполле, а сельсавет перайменаваны ў Захарпольскі сельсаветУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 25 мая 1961 года да сельсавета далучана частка скасаванага Глыбочыцкага сельсавета (5 населеных пунктаў: Брылёва, Глыбочыца, Новая Яцкаўшчына, Пціч і Старая Яцкаўшчына)Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 чэрвеня, 13 ліпеня і 10 жніўня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 28 (948).. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Буда-Кашалёўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Чачэрскага раёна. 28 кастрычніка 1965 года ў мяжу гарадскога пасёлка Чачэрск уключаны вёскі Слабада Ганнаполле і Слабада ЗахарполлеРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 кастрычніка 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 1 (1121).. 12 ліпеня 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў горад Чачэрск, а сельсавет перайменаваны ў ЧачэрскіРашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 ліпеня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 27 (1401)..
1 снежня 2009 года Чачэрскі сельсавет перайменаваны ў АторскіРешение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 291 О переименовании Чечерского сельсовета Чечерского района.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1297 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 96,4 % — беларусы, 2,2 % — рускія, 0,9 % — цыганыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1075 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1973 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2009 годзе