Данат Яцкевіч (псеўданім: Данат Баян; або 1922, Ліда — , Мельбурн, Аўстралія) — беларускі грамадскі дзеяч, лейтэнант БКА.
Біяграфічныя звесткі З 1944 года знаходзіўся ў Германіі, дзе браў удзел у дзейнасці беларускіх арганізацый. У 1949 годзе пераехаў у Аўстралію. Актыўны арганізатар і удзельнік беларускага жыцця ў Брысбене. Адзін з ініцыятараў стварэння Брацтва Святога Юрыя БАПЦ. Заснавальнік задзіночання беларускіх ветэранаў і выдавец ягонага друкаванага органу «Łučnik». Доўгачасовы кальпартатар беларускай прэсы ў Брысбене. У 1956 годзе перабраўся з сям’ёй у Мельбурн, дзе далучыўся да тамтэйшага беларускага жыцця. Быў ініцыятарам набыцця Беларускага дома. Займаўся выдавецкай дзейнасцю. Пад псеўданімам Данат Баян друкаваў невялічкія п’есы для дзяцей.
Спасылкі
Катэгорыя:Беларусы ў Германіі Катэгорыя:Беларусы ў Аўстраліі Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі