Варнавіна () — пасёлак гарадскога тыпу ў Ніжагародскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Варнавінскага раёна, у складзе якога ўяўляе сабой адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (рабочы пасёлак) і аднайменнае муніцыпальнае ўтварэнне рабочы пасёлак Варнавіна са статусам гарадскога паселішча як адзіны яго населены пункт. Пасёлак размешчаны за 165 км на поўнач ад Ніжняга Ноўгарада, прыстань на рацэ Вятлуга. Бліжэйшая чыгуначная станцыя Вятлужская Горкаўскай чыгункі знаходзіцца за 41 км ад Варнавіна. Насельніцтва
Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Ніжагародскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1417 годзе