Выбары ў бундэстаг 1976 года праходзілі 3 кастрычніка 1976 года. Выбары ў бундэстаг 8-га склікання былі таксама першымі выбарамі пасля адстаўкі федэральнага канцлера Вілі Бранта (СДПГ) у 1974 годзе і першым выпрабаваннем для яго пераемніка Гельмута Шміта (таксама СДПГ).
Перадгісторыя Кандыдатам на пост канцлера ад блока ХДС/ХСС быў старшыня партыі ХДС і прэм’ер-міністр зямлі Рэйнланд-Пфальц Гельмут Коль.
Нягледзячы на тое, што блок ХДС / ХСС атрымаў больш за ўсіх галасоў, сацыяльна-ліберальная кааліцыя (СДПГ і СвДП) атрымала большасць у Бундэстагу. Пры гэтым СДПГ страціла сваё становішча самай вялікай фракцыі.
Падчас перадвыбарнай барацьбы СДПГ выступала пад дэвізам Мадэль Германія, а ХДС, акрамя іншых, выкарыстала Так трымаць, Германія. Стабільныя цэны. Надзейныя пенсіі. Больш працоўных месцаў.
Вынік ПартыяДругіх галасоўПрацэнтМесцаўЗменаВыбарчыя акругіДадатковыя месцыЗаўвагаСацыял-дэмакратычная партыя Германіі (СДПГ)16 099 01942,6214 (10)16114 - -Хрысціянска-дэмакратычны саюз Германіі (ХДС)14 367 30238,0190 (11)1394 - -Хрысціянска-сацыяльны саюз (ХСС)4 027 49910,653540 - -Свабодная дэмакратычная партыя (СвДП)2 995 0857,939 (1)2 - - -Нацыянал-дэмакратычная партыя Германіі (НПДГ)122 6610,3 - - - - -Германская Камуністычная партыя (ГКП)118 5810,3 - - - - -Камуністычная партыя Германіі (адноўленая) (КСЗГ)22 7140,1 - - - - -Аб’яднанне незалежных немцаў (АНН)22 2020,1 - - - - -Камуністычная ліга Заходняй Германіі (КЛЗГ)20 0180,1 - - - - -Еўрапейская працоўная партыя (ЕПП)6 8110,0 - - - - -Хрысціянская народная партыя Баварыі (ХНПБ)6 7200,0 - - - - -Міжнародная марксісцкая група (ММГ)4 7590,0 - - - - -Супольнасць дзеянняў-Чацвёртая партыя (СД-ЧП)4 7230,0 - - - - -5% - блок2 9400,0 - - - - -Незалежная рабочая партыя (НРП)7650,0 - - - - -Аб’яднаныя левыя (АЛ)7010,0 - - - - -
Наступствы
Гельмут Шміт быў зноў абраны федэральным канцлерам дзякуючы галасам сацыял-ліберальнай кааліцыі. Як кіраўнік самай магутнай апазіцыйнай партыі ( — правадыр апазіцыі) — блока ХДС/ХСС, Гельмут Коль пераехаў у Бон, сышоўшы ў адстаўку з пасады прэм’ер-міністра зямлі Рэйнланд-Пфальц і ў дадатак да пасады старшыні партыі ўзяў на сябе абавязкі старшыні партыйнага блока ў бундэстагу.
Былы лідар апазіцыі Карл Карстэнс стаў новым прэзідэнтам бундэстага (пасада, аналагам якой у іншых краінах можа быць спікер).
Таксама адным з наступстваў выбараў было тое, што блок ХДС / ХСС прасоўваў стварэнне прыватных тэлекампаній, каб стварыць медыяпроцівагу грамадска-прававому вяшчанню. Палітыкі сцвярджалі, што яно было ў асноўным левым па сваёй палітычнай арыентацыі, і патрабавалася нешта новае, каб пазбегнуць так званай «спіралі маўчання».
Спасылкі Кааліцыя: «Зараз мы павінны што-то рабіць» (недаступная спасылка) (Часопіс Der Spiegel 42/1976 ад 11 кастрычніка 1976, с. 21 і далей.) Вынікі выбараў
Катэгорыя:Кастрычнік 1976 года Катэгорыя:Падзеі 3 кастрычніка Катэгорыя:Выбары ў Германіі Катэгорыя:1976 год у Германіі Катэгорыя:Выбары 1976 года