«Магу́тны Бо́жа» — фестываль духоўнай музыкі, які праводзіўся ў Магілёве з 1993 да 2019 года.

Гісторыя Назва фестывалю паходзіць ад аднайменнага вершу Наталлі Арсенневай, пакладзенага на музыку Міколам Равенскім. Усе ўдзельнікі фестывалю павінны выканаць гэты гімн на мове арыгіналу.

Упершыню адбыўся ў ліпені 1993 года. Да 2008 года праводзіўся штогод, пасля адбыўся трохгадовы перапынак. Арганізатары фестывалю: магілёўская рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Фонд адраджэння хрысціянскай культуры «Магутны Божа», аддзел па справах культуры Магілёўскага гарвыканкама. Першыя фестывалі падтрымлівалі Беларускі народны фронт «Адраджэнне», Фонд Сораса, грамадскі камітэт «Дзеці Чарнобыля». Ад 2015 года фестываль ладзіўся раз на два гады, апошні арганізоўвалі ў 2019 годзе, і па плане XXIV фестываль павінен быў прайсці ў 2021 годзе. Звычайна мерапрыемства праходзіла вясной ці летам, аднак да 30 жніўня інфармацыі пра фестываль так і не з’явіласяkatolik.life.

Мерапрыемства аб’ядноўвала больш за 900 салістаў і творчых калектываў з розных краін, у праграме былі конкурсы вакалістаў і харавых калектываў, духоўныя спектаклі, свята звонавай музыкі, канцэртныя выступленні. Таксама ладзіліся канферэнцыі, на якіх абмяркоўваліся актуальныя пытанні рэлігіі і веравызнання, узаемадзеяння Царквы і дзяржавы.

Удзел бяруць прадстаўнікі розных хрысціянскіх дэнамінацый. У фестывалі, акрамя беларусаў, у розныя гады бралі ўдзел госці з Балгарыі, Бразіліі, Венесуэлы, Вялікабрытаніі, Ганы, Іспаніі, Грузіі, Даніі, Злучаных Штатаў Амерыкі, Ізраіля, Італіі, Камеруна, Кітая, Кубы, Латвіі, Літвы, Малдовы, Мексікі, Нігерыі, Нідэрландаў, Германіі, Пакістана, Польшчы, Перу, Расіі, Сальвадора, Сербіі, Таджыкістана, Украіны.

Літаратура

Спасылкі Гісторыя фестывалю «Магутны Божа» Статут фестывалю

Катэгорыя:Музычныя фестывалі Беларусі Катэгорыя:Культура Магілёва Катэгорыя:З’явіліся ў 1993 годзе