__NOTOC__

18 мая (18 траўня) — сто трыццаць восьмы (сто трыццаць дзявяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 1012: Бенедыкт VIII стаў Папам Рымскім. 1565: Турэцкія войскі пачалі аблогу Мальты. 1597: У Геранёнскім замку адбыўся шлюб паміж Станіславам Гаштольдам і Барбарай Радзівіл. 1792: Армія Расійскай імперыі перайшла мяжу Рэчы Паспалітай, распачаўшы вайну. 1906: У Пецярбургу заснавана беларуская выдавецкая суполка «Загляне сонца і ў наша аконца», якая выдала 38 кніг агульным накладам больш за 100 тыс. асобнікаў (праіснавала да 1914). 1912: У Мінску створана Таварыства краязнаўства, этнаграфіі і археалогіі. 1920: Парламент Ісландыі (Альтынг) прыняў Канстытуцыю. 1944: Праведзена дэпартацыя крымскіх татар у СССР. 1994: Архібіскуп Агастына Маркета прызначаны нунцыем Апостальскай Сталіцы на Беларусі. 1994: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Эфіопіяй.

Нарадзіліся 1048: Амар Хаям, персідскі і таджыкскі паэт і вучоны (пам. 4.12.1131) 1610: Стэфана дэла Бела, французскі малявальшчык 1868: Мікалай II, імператар расійскі (пам. 17.7.1918) 1872: Бертран Артур Уільям Расэл, англійскі матэматык, філосаф і грамадскі дзеяч (пам. 2.2.1970) 1888: Ганна Барысевіч, беларуская доўгажыхарка 1895: Аўгуста Сесар Сандзіна, нікарагуанскі палітычны дзеяч 1897: Феліксас Вайшнарас, літоўскі паэт, перакладчык, журналіст (пам. 21.8.1972) 1897: Фрэнк Капра, амерыканскі кінарэжысёр (пам. 3.9.1991) 1901: Анры Сагэ, французскі кампазітар і дырыжор 1901: Эркі Хутунен, фінскі архітэктар 1905: Казімеж Фелікс Куманецкі, польскі філолаг, гісторык антычнасці (пам. 8.6.1977) 1912: Рычард Брукс, амерыканскі кінарэжысёр 1913: Шарль Трэнэ, французскі шансанье 1914: П’ер Бальмен, французскі мадэльер 1918: Масіма Джыроці, італьянскі акцёр 1919: Марго Фонтэйн, англійская артыстка балета 1920: Караль Вайтыла, з 1978 Папа Рымскі Ян Павел II (пам. 2.4.2005) 1937: Мікалай Паўлюкевіч, беларускі вучоны ў галіне цеплафізікі 1938: Міхаіл Казінец, беларускі дырыжор, педагог 1939: Петэр Грунберг, нямецкі фізік 1940: Ян Чыквін, беларускі паэт, літаратуразнавец і перакладчык з Беласточчыны 1944: Джэймс Артур, канадскі матэматык 1970: Ціна Фей, амерыканская актрыса 1972: Аляксандр Кулінковіч, беларускі рок-музыка, лідар гурта Neuro Dubel 1973: Сяргей Далідовіч, беларускі лыжнік 1986: Максім Бардачоў, беларускі футбаліст 2002: Аліна Ільназаўна Загітава, расійская фігурыстка

Памерлі 526: Ян I, Папа Рымскі (нар. ~470) 1160: Эрык IX Святы, кароль шведскі (нар. ~1120) 1551: Даменіка Бекафумі, італьянскі мастак 1800: Аляксандр Сувораў, рускі палкаводзец (нар. 13(24).11.1730) 1909: Ісак Альбеніс, іспанскі кампазітар (нар. 29.5.1860) 1910: Эліза Ажэшка, польская пісьменніца (нар. 6.6.1841) 1911: Густаў Малер, аўстрыйскі кампазітар (нар. 7.7.1860) 1981: Уільям Сараян, амерыканскі пісьменнік і драматург 1983: Юрый Багушэвіч, беларускі пісьменнік, перакладчык (нар. 5.5.1917) 1990: Джыл Айрленд, англійская і амерыканская актрыса 2016: Алег Аблажэй, беларускі мастак

Святкуюць Гаіці: Дзень сцяга

518