Падзеі
thumb|Нямецкі самалёт Hannover CL.III збіты над Францыяй. 4 кастрычніка. thumb|Прадстаўнікі саюзнікаў пры падпісанні перамір’я каля свайго вагона ў Камп’енскім лесе. 11 лістапада. 3 студзеня: У Мінску створаны Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’езда. 10 студзеня: Расійская дзяржава стала называцца Расійскай Сацыялістычнай Федэратыўнай Савецкай Рэспублікай (РСФСР). 31 студзеня: Паводле дэкрэта Уладзіміра Леніна ў Народным камісарыяце па нацыянальных справах у Петраградзе створаны Беларускі нацыянальны камісарыят. 1 лютага: Пачалося Котарскае паўстанне ў Чарнагорыі. 9 лютага: Цэнтральныя дзяржавы, што супрацьстаялі Расіі ў І сусветнай вайне, выдалі бальшавікам ультыматум, патрабуючы падпісання міру на іх умовах. 14 лютага: Увядзенне ў Савецкай Расіі грыгарыянскага календара. 16 лютага: Літоўская Тарыба абвясціла Дэкларацыю незалежнасці Літвы. 19 лютага: Аблвыканкамзах і СНК Заходняй вобласці і фронту выехалі з Мінска ў Смаленск. Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’езда ў загадзе № 1 абвясціў, што «ўзяў уладу ў свае рукі». Віленская беларуская рада прыняла пастанову, паводле якой сувязь паміж Расіяй і Беларуссю абвяшчалася парванай. 21 лютага: Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’езда выдаў Першую Устаўную грамату да народаў Беларусі, створаны Народны Сакратарыят Беларусі. Нямецкія войскі ўвайшлі ў Мінск. СНК РСФСР прыняў дэкрэт-заяву «Сацыялістычная Айчына ў небяспецы!» 24 лютага: Эстонія абвясціла незалежнасць. 25 лютага: Створана «Менскае беларускае прадстаўніцтва». 3 сакавіка: Мірны дагавор Савецкай Расіі з Германіяй, Аўстра-Венгрыяй, Балгарыяй і Турцыяй падпісаны ў Брэст-Літоўску. 5 сакавіка: Перавод сталіцы Савецкай Расіі з Петраграда ў Маскву. 6 сакавіка: Пачалося антысавецкае паўстанне ў Горках. 8 сакавіка: Першае зарэгістраванае захворванне ў двухгадовай пандэміі грыпу. На акупаванай нямецкімі войскамі тэрыторыі Курляндскай губерні абвешчана Герцагства Курляндскае і Семігальскае. 9 сакавіка: Выканкам Рады Усебеларускага з’езда выдаў Другую Устаўную грамату да народаў Беларусі, паводле якой абвяшчалася Беларуская Народная Рэспубліка (БНР). 15 сакавіка: Брэсцкі мір ратыфікаваны 4-м Надзвычайным Усерасійскім з’ездам Саветаў. 18 сакавіка: На пасяджэнні Рада Усебеларускага з’езда была перайменавана ў Раду БНР. 19 сакавіка: Рада БНР прыняла палажэнне аб вярхоўнай уладзе БНР. Абвяшчалася, што ніводзін закон не будзе мець сілы без зацвярджэння яго Радай. 23 сакавіка: Германская імперыя прызнала незалежнасць Літвы. 25 сакавіка: Абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі ў Трэцяй Устаўнай грамаце. 20 красавіка: «Менскае беларускае прадстаўніцтва» дамаглося згоды германскага камандавання на стварэнне груп беларускіх саветнікаў пры акупацыйнай адміністрацыі. 24 красавіка: Адбыўся першы танкавы бой паміж брытанскім Mark IV і нямецкім А7V танкамі. 25 красавіка: Фракцыя «Менскага беларускага прадстаўніцтва» на пасяджэнні Рады БНР ініцыявала прыняцце тэлеграмы кайзеру Вільгельму II, у якой заяўлялася, што будучыню Беларусі яны бачаць пад апекай германскай дзяржавы. 28 красавіка: Дзяржаўнай і абавязковай мовай БНР абвешчана беларуская. 7 мая: Заключаны Бухарэсцкі мірны дагавор паміж Румыніяй і Цэнтральнымі дзяржавамі, якія ўдзельнічалі ў Першай сусветнай вайне. 14 мая: Рада БНР даручыла Р. Скірмунту фарміраванне новага ўрада Беларускай Народнай Рэспублікі. 15 мая: Рада Беларускай Народнай Рэспублікі зацвердзіла герб «Пагоня» як дзяржаўны. 26 мая: Абвешчана Грузінская Дэмакратычная Рэспубліка. 28 мая: Абвешчана Азербайджанская Дэмакратычная Рэспубліка. 1 чэрвеня: У Мінску пачаўся з’езд беларускага каталіцкага духавенства. У Смаленску пачалася 4-я Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б), якая ўхваліла Брэсцкі мір. 11 ліпеня: Літоўская Тарыба абвясціла Літву канстытуцыйнай манархіяй. Пачаў працаваць Беларускі народны ўніверсітэт у Маскве. 15 ліпеня: Пачалася бітва на Марне падчас Першай сусветнай вайны. 17 ліпеня: У Маскве пачаўся Усерасійскі з'езд бежанцаў з Беларусі. 22 ліпеня: Cфармаваны Урад БНР на чале з І. Серадой. 5 жніўня: Пачалося леваэсэраўскае Аршанскае паўстанне. 8 жніўня: У час 1-й сусветнай вайны пачалася бітва пры Ам’ене. 30 жніўня: Фані Каплан здзейсніла ў Маскве замах на Уладзіміра Леніна. 11 кастрычніка: Рада БНР зацвердзіла часовую Канстытуцыю, Народны Сакратарыят перайменаваны ў Раду Народных Міністраў БНР. 17 кастрычніка: Венгрыя аб’явіла аб незалежнасці ад Аўстрыі. 19 кастрычніка: Абвешчана Заходне-Украінская Народная Рэспубліка. 1 лістапада: Рэйд на Пулу праведзены двума афіцэрамі ВМС Італіі з мэтай знішчэння караблёў аўстра-венгерскага флота. 3 лістапада: Польшча абвясціла незалежнасць ад Расіі. 11 лістапада: Заключана Камп’енскае перамір’е, завяршэнне Першай сусветнай вайны. Сфарміраваны першы кабінет міністраў Літвы. Рэгенцкая рада (створаная нямецкімі і аўстрыйскімі ўладамі) перадала Ю. Пілсудскаму камандаванне польскім войскам. 12 лістапада: Аўстрыя абвешчана рэспублікай. 13 лістапада: Апублікавана пастанова УЦВК РСФСР аб сксаванні Брэсцкага міру ў сувязі з паражэннем Германіі ў Першай сусветнай вайне 15 лістапада: Закрыта Свіслацкая беларуская настаўніцкая семінарыя 18 лістапада: Абвешчана незалежнасць Латвіі. У Омску казакі арыштавалі членаў Часовага Усерасійскага ўраду (Дырэкторыі), уладу Вярхоўнага Правіцеля атрымаў адмірал А. Калчак. 19 лістапада: Заснаваны Віцебскі губернскі музей. 22 лістапада: Юзаф Пілсудскі абвешчаны «часовым начальнікам» Польскай дзяржавы. 23 лістапада: Народны сакратарыят Беларусі дамовіўся з уладамі Літоўскай Рэспублікі аб пераходзе штаба 1-га палка БНР пад літоўскае камандаванне. 27 лістапада: У склад Літоўскай Тарыбы кааптаваны 6 прадстаўнікоў Віленскай беларускай рады. Створана Міністэрства беларускіх спраў Літвы. Заснавана Нацыянальная акадэмія Украіны. 1 снежня: Узнікненне Югаславіі. Ісландыя стала суверэннай краінай, застаўшыся ва уніі з Даніяй. 3 снежня: Рада і ўрад БНР пераехалі ў Вільню. 4 снежня: Прэзідэнт ЗША Вудра Вільсан адплыў у Еўропу для удзелу ў Версальскай мірнай канферэнцыі — упершыню найвышэйшая асоба ЗША выехала за межы краіны. 6 снежня: Біскуп Зыгмунт Лазінскі разам з ксяндзом Фабіянам Абрантовічам правёў першае беларускае багаслужэнне ў Мінску. 8 снежня: На пасяджэнні ЦК КПЛіЗБ ў Вільні ўтвораны Часовы рэвалюцыйны рабоча-сялянскі ўрад Літвы. 10 снежня: Чырвоная Армія ўступіла ў Мінск. 14 снежня: На змену зрынутай Гетманшчыне прыйшла Дырэкторыя УНР. 15 снежня: Распачаў працу Гродзенскі беларускі сялянскі з'езд. 17 снежня: Утворана Гомельская дырэкторыя. 18 снежня: ЦВК груп Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы пачало выдаваць у Мінску на польскай мове газету «Młot». 21 снежня: У складзе літоўскіх узброеных сіл створаны Першы беларускі полк (Гродна). 22 снежня: У Мінску заснаваны Беларускі савецкі тэатр. 27 снежня: Рада БНР пераехала з Вільні ў Гродна.
Нарадзіліся 23 студзеня: Гертруда Элаян, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1988 (пам. 21.2.1999) 26 студзеня: Філіп Хасэ Фармер, амерыканскі пісьменнік-фантаст 26 студзеня: Нікалае Чаўшэску, прэзідэнт Румыніі (пам. 25.12.1989) 5 сакавіка: Джэймс Тобін, амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (пам. 11.3.2002) 6 чэрвеня: Эдвін Крэбс, амерыканскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1992 (пам. 21.12.2009) 3 ліпеня: Рыгор Бярозкін, беларускі літаратуразнавец 14 ліпеня: Інгмар Бергман, шведскі кінарэжысёр 18 ліпеня: Нельсан Мандэла, паўднёваафрыканскі палітык 21 верасня: Фёдар Янкоўскі, беларускі мовазнавец, фалькларыст, празаік 22 кастрычніка: Алесь Бажко, беларускі пісьменнік, перакладчык 25 снежня: Зінаіда Ігнатаўна Канапелька, беларуская актрыса
Памерлі 2 лютага: Арэстэ Саламонэ, італьянскі лётчык 20 красавіка: Карл Фердынанд Браўн, фізік 5 мая: Ніко Пірасмані, грузінскі мастак-прымітывіст 19 мая: Фердынанд Ходлер, швейцарскі мастак 20 мая: Карусь Каганец, беларускі пісьменнік, мастак, графік, скульптар і мовазнавец (нар. 1868) 27 чэрвеня: Жазеф Пеладан, французскі пісьменнік і акультыст 3 ліпеня: Мехмед V, султан Асманскай імперыі 18 кастрычніка: Уладзімір Стукаліч, расійска-беларускі гісторык і краязнавец 9 лістапада: Гіём Апалінэр, французскі паэт 27 лістапада: Багуміл Кубішта, чэшскі мастак