Рэспу́бліка Карэ́я (), неафіцыйна часцей называецца Паўднёвай Карэяй — краіна ва Усходняй Азіі, знаходзіцца на поўдні Карэйскага паўвострава. Мяжуе з Паўночнай Карэяй на поўначы па дэмілітарызаванай зоне 38-й паралелі. Сталіца і найвялікшы горад — Сеул. Па форме кіравання з’яўляецца прэзідэнцкай рэспублікай.
Назва Сучасны паўднёвакарэйскі варыянт назвы — Хангук (한국/民國), які літаральна значыць Дзяржава Хан, быў прыняты ў канцы XIX стагоддзя разам з абвяшчэннем Карэі імперыяй. Ён узяты ў гонар саюза трох плямёнаў Хан, які існаваў на рубяжы нашай эры. Афіцыйная назва краіны Тэханмінгук (대한민국/大韓民國), якая была перакладзена на англійскую як the Republic of Korea і ў такім выглядзе трапіла ў беларускую, літаральна перакладаецца як Народная Дзяржава Вялікай Хан. Яна была ўтворана з папярэдняй афіцыйнай назвы Тэханджэгук (대한제국/大韓帝國) — Карэйская (Вялікаханская) Імперыя заменай іерогліфа 帝 чэ (імператар) на 民 мін (народ) і прынята эмігранцкім Часовым Урадам Рэспублікі Карэя задоўга да абвяшчэння самой дзяржавы ў 1948.
Гісторыя
Да падзелу
Карэйская гісторыя пачынаецца з заснавання Качасона ў 2333 годзе да н.э. Тан-гунам, у адпаведнасці з карэйскай міфалогіяй«Korea’s History». Asian Shravan.. Качасон пашырыла свае ўладанні на паўночную частку Карэйскага паўвострава, уключыўшы таксама некаторую частку Маньчжурыі. Пасля шматлікіх канфліктаў з кітайскай дынастыі Хань, Качасон распалася, што прывяло да прота-трохдзяржаўнага перыяду Карэі.
У першыя стагоддзі нашай эры дзяржавы Пуё, Акчо, Тан'е і саюз Самхан займалі паўвостраў і паўднёвую Маньчжурыю. Аб’яднанне трох каралеўстваў у адзіную Сіла ў 676 годзе прывяло да таго, што большая частка Карэйскага паўвострава знаходзілася пад кантролем аб’яднанае Сілы, а Бахай атрымала кантроль над паўночнай часткай Кагуро.
У аб’яднанай Сіла развівалася паэзія і мастацтва, а таксама распаўсюджвалася будыйская культура. Адносіны паміж Карэяй і Кітаем заставалася адносна мірнымі на працягу гэтага часу. Тым не менш, Сіла аслабла пад уздзеяннем унутранай барацьбы і апынулася пад панаваннем дынастыі Каро ў 935 годзе. Бахай, сусед Сілы на поўначы, утварылася як пераемнік дзяржавы Кагуро. У перыяд росквіту, Бахай кантраляваў большую частку Маньчжурыі і частку Далёкага Усходу Расіі, але каралеўства было захоплена кіданямі ў 926 годзе.
Паўвостраў быў цалкам аб’яднаны імператарам Тхэчжо Карэ ў 936 годзе, а сталіца была перанесена ў старажытны Сеул. Як і Сіла, Каро было высокакультурнай дзяржавай, напрыклад, там у 1377 годзе быў надрукаваны «Чыкчы» з дапамогай найстарэшага ў свеце металічнага друкарскага станка рухомага тыпу«Digital Jikji» . Digital Jikji.. Мангольскае нашэсце ў XIII стагоддзі значна аслабіла Каро. Пасля амаль 30-гадовай вайны, дынастыя Каро працягвала панаваць у Карэі, але стала васалам манголаў. Пасля таго, як Мангольская імперыя была скасавана, цяжкая палітычная барацьба прывяла да звяржэння дынастыі Каро і ўсталявання дынастыі Часон у 1392 годзе пасля паўстання генерала Лі Сон Гэ.
Першыя 200 гадоў панавання дынастыі Часон былі адзначаны адносна мірнымі гадамі. Сярод культурных дасягненняў — стварэнне ў XV стагоддзі каралём Сечжонам Вялікім уласнага карэйскага алфавіта — хангыля. Таксама ў краіне рос уплыў канфуцыянства.
Паміж 1592 і 1598 гадамі японцы ўварваліся ў Карэю. Таётомі Хідэёсі, які кіраваў японскімі сіламі, спрабаваў уварвацца ў Азію праз Карэю, але ў канчатковым выніку быў пераможаны кітайскім войскам дынастыі Мін. У гэтай вайне таксама назіраўся ўздым адмірала Лі Сун-сіна і яго знакамітага «карабля-чарапахі». У 1620-х і 1630-х гадах дзяржава Часон пацярпела ад нашэсця маньчжураў, якія ў выніку заваявалі ўвесь Кітай. Пасля чарады войнаў супраць Маньчжурыі, Часон жыла амаль 200-гадоў у міры. Каралі Ёнджо і Чанчжо адрадзілі магутнасць дынастыі Часон.
Тым не менш, апошнія гады панавання дынастыі Часон былі адзначаны залежнасцю ад Кітая па знешніх сувязях і ізаляцыі ад знешняга свету. У XIX стагоддзі ізаляцыянісцкая палітыка Карэі заслужыла назву «Каралеўства Пустэльнік». Дынастыя Часон спрабавала абараніць сябе ад заходняга імперыялізму, але была вымушаны адкрыць свой гандаль. Пасля Першай кітайска-японскай вайны і руска-японскай вайны Карэя ў 1910 была ўключана ў склад Японскай імперыі. У канцы Другой сусветнай вайны японцы здаліся савецкім і амерыканскім сілам, якія занялі паўночную і паўднёвую палавіны паўвострава, адпаведна.
Пасля падзелу
Нягледзячы на першапачатковы план адзінай Карэі, што прадугледжвалася Каірскай дэкларацыяй 1943 года, абвастрэнне Халоднай вайны паміж Савецкім Саюзам і Злучанымі Штатамі ў рэшце рэшт прывяло да стварэння асобных урадаў, кожны са сваёй ідэалогіяй, што прывяло да падзелу Карэі на два палітычныя ўтварэнні ў 1948 годзе: Карэйскую Народна-Дэмакратычную Рэспубліку (КНДР) і Рэспубліку Карэя. На поўначы былы антыяпонскі партызан-камуніст Кім Ір Сэн прыйшоў да ўлады дзякуючы падтрымцы з боку СССР. На поўдні, дзе былі праведзеныя выбары пад кантролем Аб’яднаных Нацый (ААН), была абвешчана капіталістычная Рэспубліка Карэя, і Лі Сын Ман уступіў на пасаду як першы прэзідэнт краіны. У снежні Генеральная Асамблея ААН абвясціла толькі гэты ўрад законным для ўсяе Карэі«195 (III) The problem of the independence of Korea», December 12, 1948, Resolutions Adopted by the General Assembly During its Third Session, p. 25..
25 чэрвеня 1950 года КНДР ўварвалася ў Паўднёвую Карэю ў мэтах узброенага аб’яднання краіны, што выклікала Карэйскую вайну. У той час Савецкі Саюз байкатаваў Савет Бяспекі ААН з-за прадстаўніцтва там Гаміньдана ў ролі легітымнага кітайскага ўрада, а не ўрад Кітайскай Народнай Рэспублікі (КНР), тым самым пазбаўляючыся свайго права вета. Гэта дазволіла ААН умяшацца ў грамадзянскую вайну на баку поўдня, калі стала ясна, што перавышаючыя паўночнакарэйскія войскі збіраюцца захапіць усю Карэю. Савецкі Саюз і Камуністычны Кітай аказвалі падтрымку КНДР. Пасля вялізных страт сярод грамадзянскага насельніцтва як на поўначы, так і на поўдні, баявыя дзеянні ў канчатковым выніку зайшлі ў тупік. Перамір’е 1953 года, якое так і не было падпісана з боку Паўднёвай Карэі, падзяліла паўвостраў ўздоўж дэмілітарызаванай зоны недалёка ад зыходнай дэмаркацыйнай лініі. Ніякага мірнага дагавора паміж гэтымі краінамі падпісана не было, у выніку чаго фармальна яны застаюцца ў стане вайны. Падчас вайны загінулі каля 2,5 мільёна чалавекKorean War (1950-53). Britannica Online Encyclopedia..
У 1960 годзе студэнцкае паўстанне прывяло да адстаўкі аўтарытарнага прэзідэнта Лі Сын Мана, і наступіў перыяд палітычнай нестабільнасці, які закончыўся ваенным пераваротам генерала Пак Чон Хі. Ён займаў пасаду прэзідэнта да свайго забойства ў 1979 годзе, правёўшы значныя эканамічныя рэформы, якія садзейнічалі хуткаму экспартнаму эканамічнаму росту, нягледзячы на шырокія рэпрэсіі. Пак падвяргаўся жорсткай крытыцы як бязлітасны ваенны дыктатар, нягледзячы на тое, што карэйская эканоміка развівалася значнымі тэмпамі падчас яго знаходжання на пасадзе.
Геаграфія
Паўднёвая Карэя займае паўднёвую частку Карэйскага паўвострава, якая распасціраецца на 1100 км ад азіяцкага мацерыка. Гарысты паўвостраў абмываецца Жоўтым морам з захаду і Японскім морам з усходу. Паўднёвы ўскраек паўвострава знаходзіцца ля Карэйскага праліва.
Краіна, уключаючы ўсе яе астравы, размешчана паміж 33° і 39° пн. ш. і 124 ° і 130 ° у. д. Агульная плошча краіны складае 100 км²«행정구역(구시군)별 국토적». Korea Statistical Information Service..
Паўднёвую Карэю можна падзяліць на чатыры асноўныя рэгіёны: ўсходні рэгіён высокіх горных хрыбтоў і вузкіх прыбярэжных раўнін, заходні рэгіён шырокіх прыбярэжных раўнін, рачных басейнаў і пагоркаў, паўднёва-заходні рэгіён гор і далін, а таксама паўднёва-ўсходні рэгіён у шырокім басейне ракі НактанганGeography of Korea. Asia Info Organization. Тэрыторыя Паўднёвай Карэі ў асноўным горная, большасць зямель не прыдатна для земляробства. Нізіны, размешчаныя ў асноўным на захадзе і паўднёвым усходзе, складае толькі 30 % ад агульнай плошчы зямель. Працякае рака Кымган.
Каля трох тысяч астравоў, у асноўным малых і незаселеных, ляжаць ля заходняга і паўднёвага ўзбярэжжа Паўднёвай Карэі. Чэджудо знаходзіцца за 100 кіламетраў ад паўднёвага ўзбярэжжа Паўднёвай Карэі. Гэта самы вялікі востраў краіны, з плошчай у 1845 км². На Чэджу таксама знаходзіцца самая высокая кропка Паўднёвай Карэі: Халасан, пагаслы вулкан, які дасягае вышыні ў 1,95 кіламетраў над узроўнем мора. У Японскім моры месціцца востраў Улындо (72,56 км²).
Паўднёвая Карэя мае 20 нацыянальных паркаў і папулярных месцаў прыроды, такіх як чайныя палі Пасон, бухта Сунчхон, а таксама першы нацыянальны парк Чырысан«Korea National Park Service official site». English.knps.or.kr..
Экалогія
На працягу першых 20 гадоў хвалевага развіцця Паўднёвай Карэі для захавання навакольнага асяроддзя прыкладалася мала намаганняў«Korea Air Pollution Problems». google.com.. Неабмежаваная індустрыялізацыя і развіццё гарадоў прывялі да абязлесення і знішчэння водна-балотных угоддзяў«[Column] Letter to Lee administration: Save the Songdo Tidal Flat: Opinion: Home» . English.hani.co.kr.. Тым не менш, у апошні час былі зроблены намаганні да збалансавання гэтых праблем, у тым ліку ўрад выдзеліў 84 млрд долараў на пяцігадовы праект зялёнага росту, які накіраваны на павышэнне энергаэфектыўнасці і развіццё зялёных тэхналогій.
«Зялёная» эканамічная стратэгія ўяўляе сабой усебаковае ўдасканаленне эканомікі Паўднёвай Карэі, на якое ідзе каля двух працэнтаў ад СУП краіны. Ініцыятыва азелянення ўключае ў сябе такія напрамкі дзейнасці, як забеспячэнне агульнанацыянальнай роварнай сеткі, выкарыстанне сонечнай і ветравой энергіі, зніжэнне колькасці залежных ад нафты транспартных сродкаў, захаванне энергіі сонечнага святла і шырокае выкарыстанне экалагічна чыстых тэхналогій, такіх як святлодыёды ў галіне электронікі і асвятлення«South Korea’s green new deal» . CNN.com.. У краіне, якая ўжо з’яўляецца найбольш інтэрнэтызаванай краінай у свеце, існуюць планы па стварэнні агульнанацыянальнай сеткі наступнага пакалення, якая будзе ў 10 разоў хутчэйшая, чым шырокапалосныя сродкі для таго, каб паменшыць спажыванне энергіі.
Дзяржаўны лад
Прэзідэнт Прэзідэнт з’яўляецца кіраўніком дзяржавы ў Паўднёвай Карэі. Цяперашні прэзідэнт Пак Кынхе, якая прадстаўляе партыю Сэнуры, заступіла на пасаду ў 2013 годзе, а ў цяперашні час знаходзіцца пад імпічментам. Яе абавязкі выконвае прэм’ер-міністр Хван Кёан. 9 мая 2017 года на датэрміновых выбарах прэзідэнтам быў абраны Мун Джэін, кандыдат ад Сучаснай дэмакратычнай партыі.
Парламент Аднапалатная Нацыянальная Асамблея налічвае 299 месцаў. 243 дэпутаты абіраюцца па мажарытарнай сістэме з адноснай большасцю галасоў у аднамандатных акругах, 46 — па нацыянальных партыйных спісах з 5-працэнтавым загараджальным бар’ерам. Тэрмін дэпутацкіх паўнамоцтваў — 4 года.
Выбары ў парламент пачалі праводзіцца з 1950 года.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Гарады Спецыяльны горад (특별시, 特別市): Сеул (서울). Гарады-метраполіі (광역시, 廣域市): Пусан (부산, 釜山), Тэгу (대구, 大邱), Інчхон (인천, 仁川), Кванджу (광주, 光州), Тэджон (대전, 大田), Ульсан (울산,蔚山). Спецыяльны самакіравальны горад (특별자치시, 特別自治市): Сэджон (세종, 世宗). Правінцыі Правінцыі (도, 道): Канвон (강원, 江原), Кёнгі (경기, 京畿), Паўночны Кёнсан (경상북, 慶尙北), Паўднёвы Кёнсан (경상남, 慶尙南), Паўночная Чала (전라북, 全羅北), Паўднёвая Чала (전라남, 全羅南), Паўночны Чхунчхон (충청북, 忠淸北), Паўднёвы Чхунчхон (충청남, 忠淸南). Спецыяльная аўтаномная правінцыя (특별자치도, 特別自治道): Чэджудо (제주, 濟州).
Насельніцтва