Польская кінапрэмія «Арлы» () — нацыянальная кінаўзнагарода Польшчы, якую штогадова прысуджае . Першая цырымонія ўзнагароджання адбылася 21 чэрвеня 1999 года.
Намінацыі На першай цырымоніі ў 1999 годзе кінапрэмія «Арлы» прысуджалася ў 12 намінацыях. На сённяшні дзень колькасць намінацый дасягнула 20-ці: Найлепшы фільм (з 1999 года) Найлепшы еўрапейскі фільм (з 2005 года) Найлепшы дакументальны фільм (з 2013 года) Найлепшы мастацкі серыял (з 2015 года) Найлепшая рэжысура (з 1999 года) Найлепшы сцэнарый (з 1999 года) Найлепшая мужчынская роля (з 1999 года) Найлепшая мужчынская роля другога плана (з 2000 года) Найлепшая жаночая роля (з 1999 года) Найлепшая жаночая роля другога плана (з 2000 года) Найлепшая аператарская праца (з 1999 года) Найлепшая музыка (з 1999 года) Найлепшая сцэнаграфія (з 1999 года) Найлепшыя касцюмы (з 2001 года) Найлепшы грым (з 2020 года) Найлепшы мантаж (з 1999 года) Найлепшы гук (з 1999 года) Адкрыццё года (з 2008 года) Прыз глядацкіх сімпатый (з 2002 года) Прыз за прыжыццёвыя дасягненні (з 1999 года)
Устарэлыя катэгорыі: Найлепшы прадзюсар (1999—2001) Спецыяльная ўзнагарода (2001—2003)
Спасылкі Афіцыйны сайт Польскай кінапрэміі «Арлы»
Катэгорыя:З’явіліся ў 1999 годзе Катэгорыя:Кінапрэміі Польшчы