Пераслед незалежных медыя Беларусі ў ліпені 2021 года дасягнуў апагею пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і наступных масавых пратэстаў.

У маі 2021 года быў абмежаваны доступ да найбуйнейшага беларускага партала TUT.BY, яго кіраўніцтва арыштавана.

5 ліпеня пастановай Савета Міністраў Беларусі быў закрыты карэспандэнцкі пункт Еўрапейскага радыё для Беларусі. Галоўны рэдактар сайта Павел Свярдлоў пракаментаваў сітуацыюУрад Беларусі пазбавіў рэгістрацыі карпункт «Эўрарадыё» ў Менску:

8 ліпеня 2021 года быў абшуканы офіс і дамы галоўных супрацоўнікаў найбуйнейшага беларускамоўнага партала «Наша Ніва». Былі арыштаваны галоўны рэдактар Ягор Марціновіч, кіраўнік аддзела рэкламы Андрэй Скурко, галоўная бухгалтарка Вольга Раковіч і галоўны рэдактар дачынных часопісаў «Наша гісторыя», «Асцярожна: дзеці!» і «Дуду» Андрэй Дынько нібыта за арганізацыю пратэстаў, прычым, па інфармацыі рэдакцыі, галоўнага рэдактара збівалі па затрыманні. Былі часова затрыманыя яшчэ некалькі журналістаў «Нашай Нівы». З таго ж дня даменнае імя перастала працаваць, сайт «Нашай Нівы» адкрыць нельга. Міністэрства інфармацыі Беларусі пакарала рэдакцыю за «забароненую інфармацыю», якая была на сайце.

8 ліпеня ператрусы таксама адбыліся ў рэдакцыях «Брестскай газеты», партала і рэдактараў «Media-Polesye», баранавіцкай газеты «Intex-press», аршанскага партала Orsha.eu, у яго рэдактара Ігара Казмерчака і фатографа Дзяніса ДубковаУ рэдакцыі «Брестской газеты», Orsha.eu і баранавіцкага выданьня Intex-Press таксама прыйшлі сілавікі. Падставы для ператрусу «Брестскай газеты» былі невядомыя, але праз два дні рэдакцыя паведаміла, што ў супрацоўнікаў забралі ўсю тэхніку. У супрацоўнікаў «Intex-press» таксама забралі тэхніку, двох журналістаў вызвалі на допыт.

Лідарка беларускага пратэсту Святлана Ціханоўская заклікала падпісвацца на каналы медыя, дзяліцца з рэдакцыямі інфармацыяй, дапамагаць іншым людзям усталяваць Telegram і ўключыць VPN, каб чытаць беларускія СМІЦіханоўская адказала на пагром незалежных СМІ: Падпісвайцеся на iх каналы — праўда ўсё роўна мацнейшая.

9 ліпеня ператрусы адбыліся ў журналісткі Onliner.by Настассі Занько, адміністратара партала «Виртуальный Брест» Андрэя Кухарчыка, брэсцкіх журналістаў Максіма Хлябца і Алега Супрунюка, глыбоцкай журналісткі Таццяны Смоткінай, журналістаў Наталлі Суславай, Юрыя Глушакова і Кацярыны Тэліман, віцебскага журналіста-фрылансера Змітра Казакевіча, рэдактара «Першага рэгіёна» Паўла Дайліда, галоўнага рэдактара гомельскіх «Моцных Навін» Ганны Якштас і яе мужа, журналіста Дзяніса Якштаса, а таксама ў рэдактара Ірыны Вольскай, рэдакцыях газеты «Ганцавіцкі час», лунінецкага выдання «Информ-прогулка». Быў затрыманы адміністратар Facebook-суполкі «Лісты салідарнасці» Сяргей Барысаў, якога абвінавацілі ў «Акце тэрарызму» (арт. 289 КК РБ). Ператрусы суправаджаліся канфіскацыяй тэхнікі і сродкаў сувязі, што ставіць на мэце паралізаваць працу незалежных СМІ. Былі заблакаваны новы сайт ад каманды TUT.BY — Zerkalo.io, сайт-люстэрка «Еўрарадыё» — Euroradio.pl.

У той жа дзень прызнаў Telegram-канал Hrodna.Life экстрэмісцкім праз тое, што нібыта ў публікацыях канала знайшлі паведамленні, «накіраваныя на распальванне сацыяльнай альбо іншай варожасці».

У эфіры дзяржаўнага тэлеканала «Беларусь 1» намеснік начальніка следчага ўпраўлення КДБ Беларусі Канстанцін Бычак заявіў пра «шырокамаштабную аперацыю для зачысткі ад радыкальна настроеных» над якой працуе ўвесь сілавы блок краіныl.

12 ліпеня 2021 года сумеснай заяваю дзесяці арганізацый, у тым ліку Праваабарончага цэнтра «Вясна», Беларускай асацыяцыі журналістаў, Беларускага Хельсінскага камітэта, Беларускага ПЕН-цэнтра, арыштаваныя супрацоўнікі «Нашай Нівы» былі прызнаны палітычнымі зняволенымі.

У той жа дзень адзін з найбуйнейшых парталаў Onliner.by паведаміў пра адключэнне каментароў на сайце ад 12 ліпеня, бо рэдакцыя асцерагаецца за сваю бяспеку і больш не можа гарантаваць бяспекі тым, хто выказваецца пад навінамі.

Зачыстка працягнулася 13 ліпеня. Ператрусы адбыліся ў журналістаў і супрацоўнікаў незалежных медыя, у тым ліку ў выдаўца брэсцкага часопіса «Бинокль» Дар’і Гарашчанкі і рэдактаркі Ксеніі Пятровіч.

13 ліпеня ў час сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі вельмі актыўна пачалі працу ў дачыненні да «розных НКА, НУА» і да «так званых заходніх СМІ, якія тут дэмакратыю нам дарылі, а фактычна ўкаранялі […] тэрор»Лукашенко: НПО и западные СМИ под видом демократии насаждали в стране террор. 13 ліпеня 2021.

19 ліпеня ператрусы прайшлі ў рэдакцыі і журналістаў «Рэгіянальнай газеты», галоўнага рэдактара дапыталі. У журналістаў забралі тэхніку. 22 ліпеня рэдакцыя паведаміла, што прыпыняе выпуск газеты на паперы.

19—20 кастрычніка 2021 года ў сядзібе «Новага Часу» і па месцы жыхарства журналістаў прайшлі ператрусы, супрацоўнікі былі дапытаны. Да таго ж канфіскавалі камп’ютары і іншую офісную тэхніку.

Гл. таксама Пагром грамадскіх арганізацый у Беларусі (2021)

Катэгорыя:Палітычны крызіс у Беларусі (2020) Катэгорыя:Цэнзура ў Беларусі Катэгорыя:Ліпень 2021 года Катэгорыя:2021 год у Беларусі